МІНШЧЫНА ПРЫНЯЛА ЎДЗЕЛ У АДУКАЦЫЙНЫМ ПРАЕКЦЕ «ЧЫТАЕМ ПА-БЕЛАРУСКУ»

«Чытаем па-беларуску з Velcom» – пад такой назвай у Беларусі праходзіў сацыяльны адукацыйны праект, накіраваны на прывіццё цікавасці да роднай мовы і літаратуры ў малодшых школьнікаў, прапаганду чытання на беларускай мове.

Ініцыятарам праекта з’яўляецца кампанія Velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. На Міншчыне праект рэалізуецца пры падтрымцы ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама і Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

Мерапрыемствы праекта з удзелам знакамітых асоб прайшлі ў 25 установах адукацыі Мінскай вобласці ў красавіку – маі.

Падчас праекта «Чытаем па-беларуску» адбыліся ўрокі для навучэнцаў сярэдняй школы № 7 г. Барысава ў прэс-цэнтры «Барысаў-Арэны» з удзелам вядомага тэлежурналіста Юрыя Жыгамонта і брамніка футбольнай каманды «БАТЭ» Антона Чычкана. Для дзяцей гучалі вершы вядомых беларускіх песняроў, праводзіліся цікавыя гульні, віктарына на лепшага знаўцу футбола.

Цёплы прыём быў аказаны гасцям з боку педагогаў і навучэнцаў гімназіі № 1 г. Барысава і сярэдняй школы № 2 г. Барысава, дзе пісьменніца Алена Масла распавядала не толькі пра дзіцячых песняроў, але і чытала сваю новую кнігу «Мяне завуць Лахнэска». Добрая і маляўнічая казка пра Лахнэску прыйшлася да спадобы маленькім чытачам. Кнігу са сваім аўтографам Алена Масла перадала кожнай установе, дзе адбыліся сустрэчы.

У беларускамоўнай гімназіі № 2 г. Барысава гучалі песні і вершы, госці пазнаёміліся з традыцыямі гімназіі, яе дасягненнямі і славутымі выпускнікамі, выказалі падзяку і надзеі на частыя сустрэчы.

Завяршыўся першы дзень праекта ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І. Х. Каладзеева. Акрамя ўрокаў Юрыя Жыгамонта і Алены Масла навучэнцы гімназіі № 3, сярэдняй школы № 10, вучэбна-педагагічнага комплексу яслі-сад – сярэдняя школа № 24 г. Барысава прымалі ўдзел у тэлемосце, на якім эстафета правядзення праекта была перададзена Слуцкаму раёну.

На Случчыне таксама адбылася пазнавальная сустрэча малодшых школьнікаў з беларускай казачніцай Аленай Масла. Настаўнікі пачатковых класаў арганізавалі конкурсы «Лепшы сшытак па беларускай мове», «Самы адукаваны вучань», «Знаўцы беларускай мовы», конкурсы чытачоў «Як ты дорага мне, мая родная мова! Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова», конкурсы малюнкаў «Героі беларускіх казак».

 

Рэалізацыя праекта ў Маладзечненскім раёне прайшла ў форме адкрытых урокаў, якія праводзілі ў інтэрактыўнай гульнёвай форме тэлевядучы Юрый Жыгамонт і пісьменніца Наталля Бучынская.

Незвычайныя ўрокі адбыліся і ва ўстановах адукацыі г. Вілейкі. Вучні пачатковай школы № 6 і сярэдняй школы № 1 атрымалі цікавыя заданні па роднай мове, якія выконвалі разам з беларускай пісьменніцай Наталляй Бучынскай.

Малодшыя школьнікі Салігоршчыны з захапленнем далучыліся да сацыяльнага адукацыйнага праекта падчас адкрытых урокаў «Чытаем па-беларуску» з удзелам Юрыя Жыгамонта і Раісы Баравіковай. Фінальны прэс-урок адбыўся ў адметным для горада месцы – музеі адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуськалій». Сюрпрызам для салігорскіх дзяцей стаў удзел у праекце іх земляка Хвёдара Гурыновіча, пісьменніка, лаўрэата прэміі Янкі Маўра.

У рамках праекта вучні 2-3 класаў г. Жодзіна сталі ўдзельнікамі незвычайнага ўрока беларускай мовы, які прайшоў на базе адкрытага акцыянернага таварыства «БелАЗ». Аб нацыянальнай беларускай спадчыне малодшым школьнікам распавядалі Наталля Бучынская і Юрый Жыгамонт.

Урокі беларускай літаратуры для вучняў Дзяржынскага раёна правёў Уладзімір Ліпскі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, галоўны рэдактар часопісаў «Вясёлка» і «Буся». Перад знакамітым госцем выступілі пераможцы раённага конкурсу юных чытальнікаў «”Вясёлка” і мы – надзейныя сябры». Уладзімір Ліпскі павіншаваў пераможцаў і ўручыў ім граматы.

Свой крок па Міншчыне праект завяршыў у Нясвіжскім замку. Усе запланаваныя мерапрыемствы для малодшых школьнікаў ва ўстановах адукацыі г. Нясвіжа прайшлі ва ўзаемадзеянні з Уладзімірам Ліпскім у творчай добразычлівай атмасферы, напоўненнай любоўю і павагай да сваёй роднай спадчыны і мастацкіх крыніц беларускага народа.

http://minsk-region.gov.by



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *


При комментировании новостных материалов запрещены:

• Брань (в т.ч. измененное написание мата).
• Дублирование комментариев (флуд).
• Бессмысленные комментарии (флейм).
• Комментарии, не относящиеся к темам статей (офф-топ).
• Переход на личности, оскорбления в адрес официальных лиц (в т.ч. умерших), присвоение чужих имен и фамилий.
• Призывы к войне, свержению существующего строя, терроризму (в т.ч. хакерским атакам).
• Пропаганда фашизма, насилия, наркомании.
• Разжигание межнациональной и межрелигиозной розни, грубые высказывания в адрес представителей любых национальностей и рас.
• Угрозы физической расправы, убийства, сексуального насилия.
• Реклама других сайтов (в т.ч. ссылки на другие сайты).

Комментарии, нарушающие правила поведения на сайте edinstvo.by, удаляются без предупреждения.

Новости БелТА


Быстрый переход по сайтам
Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь
Совет Министров |  Совет Республики
МВД |  Минздрав |  МИД |  МНС |  МЧС |  Минпром |  КГК |  ГТК |  Управление образования Миноблисполкома |  УВД Миноблисполкома | 
Минский облисполком |  Борисовская районная библиотека |  Свято-Воскресенский-кафедральный собор |  УО "Борисовский государственный медицинский колледж" |  Борисовский государственный политехнический колледж |  ГУО «Гимназия №1 г.Борисова» |  Борисовский государственный строительный профессиональный лицей |  ФК БАТЭ |  ВК БАТЭ-БГУ |  ГУ «Спортивный комбинат №1» |  ГУ «Борисовский физкультурно-оздоровительный центр» |  ОАО «БАТЭ» |  ОАО «Минскоблхлебопродукт» |  ОАО Борисовский завод медицинских препаратов


Смотрите «Новости Борисова» на YouTube


Опрос "А"

Довольны ли вы обеспечением лекарственными препаратами в аптеках района?

Просмотреть результаты

Загрузка ... Загрузка ...


ИСТОРИЯ БОРИСОВЩИНЫ


СПОРТ

Борисовские баскетболистки завоевали серебро

Новый сезон в пляжном футболе борисовчане открыли победой

Медали в Бресте и Бурсе

Дошкольники приняли участие в спортивном празднике

БАТЭ обыграл минское «Динамо» со счетом 1:0



Последние комментарии
  • Пользователь avtor оставил комментарий к записи Электронная приемная
  • Пользователь Главный редактор оставил комментарий к записи Внимание! Проводится прием заявлений граждан об освобождении от уплаты сбора на финансирование государственных расходов
  • Пользователь Клопов С. О. оставил комментарий к записи Борисовчане – победители конкурса «Цимбальный перезвон»
  • Пользователь Клопов С. О. оставил комментарий к записи Борисовчане – победители конкурса «Цимбальный перезвон»
  • Пользователь Тамара оставил комментарий к записи Внимание! Проводится прием заявлений граждан об освобождении от уплаты сбора на финансирование государственных расходов









  • Календарь
    Май 2017
    Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    « Апр    
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    293031