У рамках праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» прапануем паглядзець на звыклыя рэчы крыху бліжэй — і даведацца, як сучасныя тэхналогіі дапамагаюць ствараць аўтамабілі BELGEE.
Як нараджаецца ідэальнае пакрыццё BELGEE?
Пасля зваркі кузаў трапляе ў цэх афарбоўкі, дзе працуе каманда з 43 высокадакладных робатаў. Ніякай ручной працы там, дзе патрэбна ювелірная дакладнасць: 11 робатаў бесперапынна адкрываюць і зачыняюць дзверы, капот і багажнік, каб забяспечыць доступ да кожнай дэталі, а іншыя робаты ствараюць надзейны ахоўны пласт з герметыка і антыгравію на днішчы.
Дзякуючы поўнай аўтаматызацыі на вытворчасці выпускаецца да 30 аўтамабіляў у гадзіну, выключаючы любы чалавечы фактар.






