Конкурс беларускіх побытавых танцаў аб’яднаў танцораў вобласці ў Барысаве
К

54
АдзiнстваОбществоКонкурс беларускіх побытавых танцаў аб’яднаў танцораў вобласці ў Барысаве
19,792ЧитателиЧитать
54,700ЧитателиЧитать
943ПодписчикиПодписаться
Популярное

Трэці конкурс беларускіх побытавых танцаў  «Крыжачок» прайшоў сёння ў СШ N20. З гэтай нагоды ў Барысаў з’ехаліся самыя таленавітыя і актыўныя ўдзельнікі  танцавальных калектываў з розных куточкаў Мінскай вобласці. Яны дзяліліся асаблівасцямі традыцыйнай танцавальнай культуры свайго рэгіёну.

— Сёння на базе 20-й сярэдняй школы Барысава адбываюцца мерапрыемствы, якія арганізавала галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінаблвыканкама, — зазначыла  метадыст, рэжысёр, педагог Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Вольга Ерамiнок.

— Гэта метадычнае аб’яднанне педагогаў па накіраванні “Фальклорная творчасць”, якое праходзіць раз ў год, дзе вочна сустракаюцца ўсе педагогі гэтага напрамку, і мы абмяркоўваем праблемы, пытанні, якія назапасіліся за навучальны год, намячаем прыярытэтныя планы на наступны навучальны перыяд. Другое мерапрыемства — трэці адкрыты конкурс народных побытавых танцаў «Крыжачок». Гэта вельмі важная падзея для ўсіх нас, таму што мы праводзім такі конкурс раз у два гады і ўдзельнікамі з’яўляюцца як навучэнцы дадатковай, агульнай, сярэдняй, прафесійнай адукацыі, так і  спецыяльнай, — прадоўжыла яна.

Вольга Віктараўна  адзначыла, што ў “Крыжачку” прымаюць удзел  больш за 30 удзельнікаў у індывідуальным і парным напрамках конкурсу.

 Дарэчы, было нагадана, что натхняльнік, аўтар ідэі конкурсу  —этнахарэограф Мікалай Козенка, каго на Барысаўшчыне ведаюць як мастацкага кіраўніка заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь, узорнага фальклорнага калектыву «Берагіня».

— Танец — гэта не толькі від мастацтва. Танец — вельмі моцная сіла эстэтычнага, этнічнага  выхавання. Пара раскрываецца з прыгожага боку. Майстэрства, тэхніка выканання адпрацоўваецца гадамі. Але немалаважны і настрой танцораў, — сказаў Мікалай Козенка. — Многія танцы, якія мы бачым сёння, былі адпрацаваны у мётчанскай “Берагіне”.  Лічу, танцавать трэба ўсім: гэта і культура цела, гэта постаць, гэта прыгожыя рукі і рухі, гэта прыгожа, у рэшце рэшт. Гэта і здароўе!

Запыталіся  ў Міколы Аляксеевіча, якія беларускія танцы яму больш да спадобы. Этнахарэограф адказаў, што любімыя, напэўна, тыя, якія былі знойдзены ў даследчых экспедыцыях, якія ён вядзе ўжо 40 год.  Напрыклад, адной беларускай полькі — нашай візітоўкі — ёсць  шмат варыянтаў і разнавіднасцяў.

 Пад музычнае суправаджэнне  ансамбля педагогаў «Меледа» Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна ўдзельнікі выканалі і “Лявоніху”, “Вераб’я”,  танец “Матылек”, “Полька”, “Какетка” і іншыя.

Кампетэнтнае журы ацэньвала ўдзельнікаў на пяцібальнай сістэме.

Дарэчы, усе канкурсанты  былі рознага ўзросту. Сярод танцораў — не толькі дзеці, але і выкладчыкі, за якіх вельмі  хваляваліся… вучні.

Пераможцамі конкурсу ў намінацыі “Танцавальная пара” у катэгорыі 9-11 гадоў сталі Юрый Паўлавец і Вольга Бабіцкая (Мётчанская школа), Іван Нетычай і Юлія Ерковіч (Калодзішчанская школа №2 Мінскага раёна). Другое месца — у Віктара Леушкіна і Карыны Сыч (Мётчанская школа), Цімура Герлоўскага і Ксеніі Сесіцкай (Калодзішчанская школа №2 Мінскага раёна). Трэцяе месца падзялілі Аляксей Жукаў і Ганна Міхайлава, Цімафей Мацюшонак і Сафія Жукава з Мётчанскай школы.

У ўзроставай катэгорыі 12-14 гадоў другое месца заваявалі Аляксандр Мароз і Дар’я Гесць з Мётчанскай школы.

Ва ўзроставай катэгорыі 15-17 гадоў першае месца — у Арцёма Бладыкі і Юліі Кавалёнак, другое — у Паўла Волкава і Валерыі Янцэвіч, трэцяе — у Мікіты Скачко і Валерыі Ананька. Усе яны — выхаванцы цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі Мядзельскага раёна.

У намінацыі “Сольнае выступленне” аднолькавую колькасць балаў набралі ўсе выканаўцы ва ўзроставай катэгорыі 10-13 гадоў. Гэта Вольга Бабіцкая і Карына Сыч з Мётчанскай школы, Ксенія Кошалева з сярэдняй школы аг. Чачкова Мінскага раёна, Мар’яна Гікс з цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна.

Ва ўзроставай катэгорыі 14-17 гадоў пераможцай стала Ксенія Галуза з Мётчанскай школы, другое месца — у Крысціны Чарнуха (Мётчанская школа) і Дар’і Дуброўскай (цэнтр творчасці, турызму дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна). Трэцяе месца — у Аліны Бабіцкай і Дар’і Гесць з Мётчанскай школы і Анастасіі Хацкевіч з Барысаўскага дзяржаўнага каледжа.

Ва ўзроставай катэгорыі 18-31 год пераможцамі сталі педагогі Калодзішчанскай сярэдняй школы №2 Дзмітрый Барысевіч і Крысціна Мартынава.

У намінацыі “Сольнае выступленне” хлопчыкі выконвалі танец “Жабка”. У ўзроставай катэгорыі 10-13 гадоў лепшым стаў Аляксандр Мароз, другое месца падзялілі Віктар Леушкін, Цімафей Мацюшонак і Юрый Паўлавец. Усе хлопцы — выхаванцы Метчанскай школы.

Абласны фестываль па накіраванні фальклорнай творчасці “Майскі фэст” пераняў эстафету ў “Крыжачка”, і на сцэне з’явіліся ўжо не танцоры, а музыканты і спевакі.

 Вольга ЦЫБУЛЬКА, фота аўтара

.

АдзiнстваОбществоКонкурс беларускіх побытавых танцаў аб’яднаў танцораў вобласці ў Барысаве
Подписаться на наши социальные сети

 

Реклама в газете, на сайте и соцсетях