Фестываль «Вершы ў двары. Адкрыты мікрафон» пройдзе 19 верасня на пляцоўцы перад галоўным уваходам у Барысаўскую цэнтральную раённую бібліятэку імя І.Х. Каладзеева. Арганізатары мерапрыемства — ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна»: літаб’яднання «Актава», ДУК «Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Х.Каладзеева».
Удзельнікі: студыя ігры на фартэпіяна «Чароўныя клавішы», ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна»
Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, літаб’яднанне «Майстэрня пісьменніка», тэатр «Нюанс» СШ №7, тэатр «Тэма», Палац культуры імя М. Горкага, госці фестываля, удзельнікі «Адкрытага мікрафона».

План праграмы:
16.00 — Уступнае слова кіраўнікоў. Музычнае адкрыццё фестываля: студыя «Чароўныя клавішы».
16.05 — «адкрыты мікрафон» для ўдзельнікаў літаб’яднання «Актава»
16.25 — Вершы «Актавы» чытаюць артысты тэатра «Тэма»
16.40 -Даклад пісьменніка, члена СПБ Максіма Хацкевіча па тэме: «Выхаваўчы патэнцыял твораў А. Экзюперы»
-17.50 — Інтэрв’ю з пісьменніцай, членам СПБ Лайковай М.А. па тэме: Праблемы самарэдагавання літаратурнага тэкста. Як «абстрагавацца» ад свайго твора? Метады абъектывізацыі аўтарскага погляду.»
17.00 -Літаратурны інтэрактыў з залам праводзіць В. Лайкоў
17.05- Музычная хвіліна, студыя «Чароўныя клавішы»
17.10- «Адкрыты мікрафон» для ўдзельнікаў літаб’яднання «Майстэрня пісьменніка»
17.30- Вершы ўдзельнікаў «Майстэрні» чытаюць артысты тэатра «Нюанс»
17.45 — Інтэрв’ю з пісьменнікам, членам СПБ, Рагнедам Малахоўскім па тэме: «Паспяховы пісьменнік у сучасным свеце. Хто ён?»
17.55 — Музычная хвіліна, студыя «Чароўныя клавішы»
18.00 — Літаратурны інтэрактыў з залам праводзіць В. Лайкова
18.05 -Урывак з апавядання Алены Капыток чытаюць артысты тэатра «Нюанс» 18.10- Інтэрв’ю з пісьменніцай, членам СПБ, дырэктарам цэнтральная бібліятэкі, Аленай Капыток па тэме: «Адбітак гісторыі горада ў сучасным жыцці»
18.20 — Адкрыты мікрафон для гасцей фестываля
18.50 — Аўтограф — сесія, фота-сесія з удзельнікамі фестываля.
На працягу ўсяго фэста працуе кніжны кірмаш, выстава твораў выяўленчага мастацтва ўдзельнікаў «Актавы» (на вуліцы) і выстава работ вучняў Барысаўскай мастацкай школы (3 паверх), а таксама экспазіцыя рэдкай кнігі і інш.(у памяшканні бібліятэкі).





