У рамках праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» прапануем звярнуць увагу на душэўныя і прыгожыя мультфільмы кінастудыі «Беларусьфільм». Сёння знаёмімся з анімацыйнай гісторыяй «Паданне пра гуслі».
«Паданне пра гуслі» — гэта кранальная гісторыя пра маленькага хлопчыка, які адпраўляецца на пошукі свайго бацькі, што даўно пайшоў на бясконцую вайну. Падчас падарожжа ён трапляе да цэлага войска, якое рыхтуецца да новай смяротнай бітвы.
Як нагадаць суровым воінам пра родных і блізкіх, мірнае жыццё, пакінуты дом і тых, хто чакае іх вяртання? На дапамогу прыходзяць незвычайныя гуслі, здольныя абудзіць у сэрцах людзей самыя цёплыя і дарагія ўспаміны.
Прапануем паглядзець гэты душэўны беларускі мультфільм і яшчэ раз успомніць, як важна берагчы мір.







