У гарадской бібліятэцы №2 у рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё!» прашлі інфахвілінкі каля выставы аднаго дня «Пакаштуйце беларускае. Беларуская кухня».
Увазе наведвальнікаў бібліятэкі былі прадстаўлены кнігі пра беларускую нацыянальную кухню. Сярод іх — выданне «Смаката на кожны дзень», якое запрашае чытачоў пакаштаваць традыцыйныя беларускія стравы: дранікі, цыбрыкі, наліснікі, кулагу, збіцень, крамбамбулю і дэсерт «Мазурка».
Больш за дзве тысячы рэцэптаў страў з бульбы можна знайсці ў выданні А. Баханькова «Энцыклапедыя страў з бульбы». Беларуская кухня таксама прадстаўлена ў кнігах «Смачна есці» і «Энцыклапедыя беларускай кухні».
Наведвальнікі бібліятэкі з цікавасцю знаёміліся з прадстаўленымі выданнямі.
Паводле інфармацыі Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. І.Х. Каладзеева







