Чорны бусел стаў сімвалам 2026 года ў Беларусі. У рамках акцыі «Кожная пятніца – роднае, сваё» знаёмімся з рэдкай птушкай
Ч

1
АдзiнстваОбществоЧорны бусел стаў сімвалам 2026 года ў Беларусі. У рамках акцыі «Кожная пятніца – роднае, сваё» знаёмімся з рэдкай птушкай
20,307ЧитателиЧитать
55,100ЧитателиЧитать
946ПодписчикиПодписаться
Популярное

У 2026 годзе сімвалам года ў Беларусі выбраны чорны бусел –(лат. Ciconia nigra; руск. Черный аист) — загадкавая і рэдкая птушка, якая жыве ў цені дрымучых лясоў, удалечыні ад чалавечых вачэй. Гэта не проста прыгожы прадстаўнік фауны — гэта сапраўдны скарб беларускай прыроды, індыкатар яе «здароўя» і дзікай чысціні.

Абвяшчэнне чорнага бусла сімвалам года — не проста жэст, а напамін пра далікатнасць дзікай прыроды і неабходнасць яе берагчы. На сённяшні дзень чорны бусел (у некаторых мясцінах можа сустракацца «бацян») адносіцца да рэдкіх і знікаючых відаў і занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Самая вялікая ў свеце папуляцыя чорнага бусла жыве ў Беларусі на тэрыторыі рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Сярэдняя Прыпяць». Усяго ж на сённяшні дзень у нашай краіне гняздуецца каля дзвюх тысяч пар.

Першая згадка пра птушку адносіцца да XVIII ст., і ўжо тады для нашых краёў яна лічылася вялікай рэдкасцю. Сярэдняя працягласць жыцця чорнага бусла – да 40 гадоў. Хуткасць палёту чорных буслоў можа дасягаць да 40–45 км/ч у звычайным палёце, у міграцыйных зграях – больш за 120 км/ч. Пра ўзрост птушкі можна даведацца па колеры скуры вакол вачэй: у маладых асобін яна афарбавана ў шэра-зялёныя тоны, у дарослых – у чырвоныя.

Гэтыя птушкі манагамныя, але ў пару з выбраннікам аб’ядноўваюцца толькі ў час шлюбнага перыяду. У астатні час бусел жыве ў адзіноце. Чорны бусел зімуе ў далёкай Афрыцы, а гняздо сваё аддае перавагу будаваць тут, на беларускай зямлі. Магчыма, таму што адчувае тут шчырую дабрыню, дбайны клопат і надзейнае прыстанне, што дорыць яму спакой і адчуванне бяспекі. Ён адрозніваецца ад свайго белага сваяка тым, што любіць самотнасць і гняздзіцца на вялікіх дрэвах, часта выкарыстоўваючы адны і тыя ж гнёзды дзесяцігоддзямі. Гэтыя гнёзды могуць быць выпадкова знішчаныя пры высечцы лясоў, таму арнітолагі раяць вызначаць месцы гнездавання і ахоўваць іх, а таксама ствараць штучныя платформы для буслоў у месцах, дзе не хапае патрэбных дрэў. 

По информации guggenium.museum.by

АдзiнстваОбществоЧорны бусел стаў сімвалам 2026 года ў Беларусі. У рамках акцыі «Кожная пятніца – роднае, сваё» знаёмімся з рэдкай птушкай
Подписаться на наши социальные сети

 

Реклама в газете, на сайте и соцсетях