У рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё», ініцыяванага Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь і накіраванага на папулярызацыю айчыннай спадчыны і тавараў, супрацоўнікі Барысаўскай цэнтральнай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева прапануюць пазнаёміцца з гісторыяй адной кнігі – «Герой Савецкага Саюза. Владзімір Лабанок».


У прэзентацыі прадстаўлена гісторыя гэтага мініяцюрнага выдання. Кніга з’яўляецца сігнальным экзэмплярам 1945 г. выпуску і знаходзіцца ў фондзе музейна-выставачнай экспазіцыі «Рэдкая кніга». Выданне змяшчае біяграфічныя звесткі аб У. Лабанку (1907–1984) — арганізатара і кіраўніка камуністычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі БССР.







