Таленты з Барысава прымаюць удзел у XVII рэгіянальным конкурсе-пленэры юных мастакоў імя Міхаіла Сеўрука ў Нясвіжы
Т

12
АдзiнстваОбществоТаленты з Барысава прымаюць удзел у XVII рэгіянальным конкурсе-пленэры юных мастакоў імя Міхаіла Сеўрука ў Нясвіжы
19,724ЧитателиЧитать
54,500ЧитателиЧитать
943ПодписчикиПодписаться
Популярное

Сямнаццаты раз Нясвіж прымае  таленты  з розных куткоў Беларусі на пленэры: горад становіцца сапраўднай майстэрняй для юных талентаў. Сёння ў Тэатральнай зале Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» быў дадзены старт XVII рэгіянальнаму конкурсу-пленэру юных мастакоў імя Міхаіла Сеўрука «Святло жаночай творчасці».

Штогод тэматыка конкурсу мяняецца. Сёлета пленэр прысвечаны жаночым творчым вобразам — не толькі гістарычным асобам, але і жанчынам-мастачкам.

Удзел у трохдзённым пленэры прымаюць і навучэнцы ДУА “Дзіцячая мастацкая школа ім. А.А. Анікейчыка г. Барысава” разам з намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Аленай Суша.

Перад тым як пачаць творчы працэс, юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з экспазіцыямі музея-запаведніка.  Наперадзе іх чакаюць наведванне выставак і, вядома ж, праца на пленэры.

Упэўнены, выхаванцы Барысаўскай дзіцячай мастацкай школы годна прадставяць наш горад і прадэманструюць свае таленты.

Служба інфармацыі “Адзінства”

АдзiнстваОбществоТаленты з Барысава прымаюць удзел у XVII рэгіянальным конкурсе-пленэры юных мастакоў імя Міхаіла Сеўрука ў Нясвіжы
Подписаться на наши социальные сети

 

Реклама в газете, на сайте и соцсетях