Яны захоўваюць традыцыі. Заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублікі Беларусь, фальклорнаму гурту «Берагіня» 30 гадоў
Я

47
АдзiнстваОбществоЯны захоўваюць традыцыі. Заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублікі Беларусь, фальклорнаму гурту «Берагіня» 30 гадоў
19,335ЧитателиЧитать
54,300ЧитателиЧитать
943ПодписчикиПодписаться
Популярное

Кожную пятніцу – роднае, сваё. Нездарма мы патрапілі сёння на Мядоцкую зямлю, дзе беражліва захоўваюцца традыцыі, культура, мова. Нагода была цудоўная – 30- годдзе Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь, фальклорнага гурта «Берагіня».

Удзел у мерапрыемстве прымала таксама метадыст вучэбна-метадычнага цэнтра Барысаўскага раёна, куратар установы адукацыі Вікторыя Сердзюкова. Госці бліжэй пазнаёміліся з мастацкім кіраўніком калектыву Міколам Козенкам.

Паглыбіліся ў асаблівасці і прыгажосць народных танцаў і песень, якія, дарэчы, дарылі нам, прысутным, не толькі берагінцы, але і госці – сябры калектыву-юбіляра – удзельнікі сталічнага фальклорнага калектыву «Мілавіца».

Пачулі шмат цёплых слоў пра ўдзельнікаў “Берагіні” розных гадоў, а таксама малодшай групы “Зярняткі”. Захапіліся талентам музычнага кіраўніка Антаніны Абрамовіч і другіх артыстаў, якія радавалі цудоўным валоданнем музычнымі інструментамі.

Акрамя гэтага наведалі “Этнагасцёўню” і пачулі гісторыю з’яўлення і развіцця мясцовай школы.

Мерапрыемства пакінула шмат цёплых эмоцый. З днём нараджэння, “Берагіня”.

Таццяна САКОВІЧ, фота аўтара

АдзiнстваОбществоЯны захоўваюць традыцыі. Заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублікі Беларусь, фальклорнаму гурту «Берагіня» 30 гадоў
Подписаться на наши социальные сети

 

Реклама в газете, на сайте и соцсетях