0.3 C
Борисов
Суббота, 7 марта

Вучні Мётчанскай сярэдняй школы наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
В

АдзiнстваОбществоВучні Мётчанскай сярэдняй школы наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

Популярное

14 студзеня вучні ДУА»Мётчанская сярэдняя школа Барысаўскага раёна» наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны — першы ў свеце, прысвечаны самай кровапралітнай вайне XX стагоддзя, і адзіны ў Беларусі, створаны ў гады фашысцкай акупацыі.

З аповеда экскурсавода школьнікі даведаліся, што калекцыя музея была заснавана яшчэ ў чэрвені 1942 года, калі ніхто не мог сказаць, колькі часу будзе працягвацца гэта трагедыя. Навучэнцаў уразілі экспазіцыі ўзбраення партызан, ваеннай тэхнікі, франтавой прэсы, антыфашысцкай падпольнай барацьбы, амуніцыі салдат і іншае.

Напрыканцы экскурсіі школьнікі надоўга затрымаліся ў цудоўнай Зале Перамогі, якую ўпрыгожвае вітраж з малюнкам бусла — сімвалам Беларусі, каб прачытаць прозвішчы і імёны ўдзельнікаў той страшнай вайны, якая закранула кожную беларускую сям’ю.

Вучні ўсвядомілі, што шматлікія экспанаты музея і аповед экскурсавода сведчаць пра тое, што наш беларускі народ не стаў на калені перад захопнікамі, захаваў годнасць.

Экскурсія ў музей Вялікай Айчыннай вайны не пакінула раўнадушным ніводнага вучня. Яна дапамагла кожнаму з іх адчуць сябе маленькай часцінкай мужнага беларускага народа, які коштам вялікіх чалавечых ахвяр і гераізму падараваў ім мірнае жыццё.

Служба інфармацыі газеты «Адзінства», фота ДУА»Мётчанская сярэдняя школа Барысаўскага раёна»

АдзiнстваОбществоВучні Мётчанскай сярэдняй школы наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
Подписаться на наши социальные сети
spot_img