Суббота, 26 апреля, 2025

Ад спадчыны да сённяшніх дзён: у Зембіне прайшла прэзентацыя кнігі аб гэтым населеным пункце

Популярное

У серыі «Малая радзіма. Барысаўскі раён» убачыла свет новае выданне. Кнігу Ліліяны Анцух «Зембін. Кароткі экскурс у гісторыю і сучаснасць. Жыццё зембінцаў» прэзентавалі сёння ў мясцовым цэнтры культуры. Разам з вяскоўцамі перагарнулі старонкі гэтага своеасаблівага летапісу населенага пункта.

Кніжная навінка — чацвёртая ў серыі, што апавядае аб вёсках Барысаўшчыны і іх жыхарах. Першай была кніга «Землякі», прысвечаная вёсцы Леванова. Потым убачылі свет выданні аб Лошніцы і Забашавічах. Усе яны выйшлі ў адным выдавецтве, якое ўзначальвае наша зямлячка Ліліяна Анцух. 

— Шмат намаганняў пры складанні кнігі пра Зембін прыклалі кіраўніцтва і супрацоўнікі Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева, краязнаўцы рэгіёна, настаяцель храма святога Архістраціга Міхаіла протаіерэй Андрэй Капульцэвіч і многія іншыя, — паведаміла Ліліяна Фёдараўна. — Матэрыял збіраўся доўга, што не характэрна для нашага выдавецтва, пераправяраўся. Кніга надрукавана на роднай мове, але ў ёй ёсць фрагменты і на рускай. Гэта вельмі сціплае выданне, нягледзячы на тое, што яно ўдастоена дыплома першай ступені і памятнага знака-сімвала «Залаты фаліянт» Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі-2024». 

Падрабязнасці чытайце ў наступным нумары газеты.

Інга РАМАНОЎСКАЯ, фота аўтара

- Advertisement -spot_img

Последние новости