35 гадоў гісторыі, традыцый і дасягненняў: беларускамоўная гімназія №2 Барысава ўрачыста адзначыла юбілей
3

18
АдзiнстваОбщество35 гадоў гісторыі, традыцый і дасягненняў: беларускамоўная гімназія №2 Барысава ўрачыста адзначыла юбілей
20,307ЧитателиЧитать
55,100ЧитателиЧитать
946ПодписчикиПодписаться
Популярное

Сёння ў беларускамоўнай гімназіі №2 горада Барысава панавала асабліва цёплая і святочная атмасфера. Тут адбылося ўрачыстае мерапрыемства, напоўненае прыемнымі сустрэчамі, шчырымі ўсмешкамі і добрымі словамі. Гімназія адзначыла свой 35-гадовы юбілей!

За гэтыя гады навучальная ўстанова прайшла вялікі і насычаны шлях, вырасла ў сапраўдную прастору ведаў, творчасці і любові да роднага слова. Тут не толькі вучаць і вучацца, але і беражліва захоўваюць беларускія традыцыі, далучаюць дзяцей да нацыянальнай культуры, дапамагаюць ім адкрываць свае таленты і знаходзіць уласны шлях.

Да святкавання юбілею вучні і педагогі падышлі творча і з фантазіяй. Гісторыю і важныя этапы развіцця гімназіі яны прадставілі ў выглядзе сапраўднага «Цягніка часу». Яго платформы сталі сімвалічнымі прыпынкамі на шляху даўжынёй у 35 гадоў. Кожны з іх расказваў пра пэўны перыяд жыцця ўстановы, людзей, падзеі і дасягненні, з якіх складвалася яе гісторыя.

«Час – гэта няспынны экспрэс. Ён імчыцца наперад, пакідаючы за сабой гады і падзеі… Але ў Мінскай вобласці ёсць унікальная станцыя, дзе кожнае слова гучыць мілагучнай роднай мовай, дзе беражліва захоўваюцца нацыянальныя традыцыі, а кожны дзень напаўняецца шчырай любоўю да спадчыны і ведаў», – такім вобразным уступам гімназія запрасіла гасцей у падарожжа па ўласнай гісторыі.

Святочную ўрачыстасць адкрыў дырэктар гімназіі Анатолій Забароўскі, са словамі віншаванняў ён звярнуўся да ўсіх прысутных.

– Вось пад такі магутны, супольны і шчыры рытм нашых сэрцаў мы сустракаем гэтую прыгожую восеньскую дату –  трыццаць пяць гадоў зорнага маршруту нашага ўнікальнага беларускамоўнага экспрэса! Трыццаць пяць гадоў – гэта значная дата, за якой стаіць велізарны шлях, сур’ёзны вопыт, пераадоленыя цяжкасці і мноства агульных перамог. Гэта гісторыя, якую ўсе гэтыя гады стваралі людзі з палаючымі сэрцамі, адданыя сваёй справе прафесіяналы. І сёння, у гэты святочны чароўны дзень, я ад усяго сэрца, з вялікай цеплынёй хачу павіншаваць кожнага, хто знаходзіцца ў гэтай утульнай зале! – адзначыў Анатолій Станіслававіч. –Паважаныя нашы госці, дарагія супрацоўнікі і ветэраны, верныя спадарожнікі-бацькі, нашы вучні і выпускнікі! Са святам вас! З нашым агульным вялікім юбілеем! Дзякуй вам за тое, што напаўняеце кожны вагон нашага экспрэса жыццём, любоўю і святлом мудрасці. Асаблівыя словы глыбокай удзячнасці і павагі я хачу адрасаваць нашым ветэранам. Дзякуй вам за моцны падмурак, які вы заклалі, за мудрасць, перададзены вопыт і вернасць традыцыям. Вы – наш гонар і жывы прыклад служэння сваёй працы. Калегам я хачу пажадаць невычэрпнай энергіі, упэўненасці ў сваіх сілах, новых яркіх дасягненняў і рэалізацыі самых смелых планаў. Няхай у нашым калектыве заўсёды захоўваюцца ўзаемавыручка, цяпло і імкненне рухацца наперад. Паважаныя сябры! Менавіта разам з вамі мы сёння гатовы адкрыць новую, яшчэ больш яркую і бліскучую старонку нашага падарожжа! Я веру, што наперадзе ў нашага калектыва –  новыя высокія хуткасці, выдатныя адкрыцці і бліскучыя перамогі!

Да віншаванняў далучыліся і ганаровыя госці свята. Як адзначылі ў гімназіі, шлях наперад быў бы немагчымы без моцнай падтрымкі і дапамогі, якія ўстанова адчувае на кожным этапе свайго развіцця. Сярод тых, хто заўсёды застаецца побач і падтрымлівае гімназію, – кіраўніцтва вобласці і раёна, дэпутацкі корпус, лідары грамадскіх аб’яднанняў, шэфы, а таксама калегі-педагогі. У гэты святочны дзень яны адрасавалі юбілярам цёплыя словы віншаванняў і пажаданні новых поспехаў.

Звяртаючыся да прысутных, намеснік старшыні Барысаўскага райвыканкама Ягор Мандрык адзначыў, што 35 гадоў у маштабах гісторыі чалавецтва – параўнальна невялікі тэрмін, аднак для гімназіі гэты перыяд стаў часам станаўлення і значнага развіцця. За гэтыя гады сфарміраваўся вялікі прафесійны калектыў, вырасла не адно пакаленне выпускнікоў, а сённяшнія навучэнцы дасягаюць значных поспехаў.

У завяршэнне Ягор Аляксеевіч пажадаў гімназіі далейшага развіцця і новых дасягненняў, педагогам і навучэнцам – поспехаў, бацькам – гонару за сваіх дзяцей, а ветэранам працы – моцнага здароўя і дабрабыту.

– Дорогие учителя, уважаемые ветераны педагогического труда, сотрудники, учащиеся и родители. От всей души поздравляю вас с 35-летним юбилеем со дня основания гимназии! 35 лет – это возраст расцвета, время, когда уже заложен надёжный фундамент, сформированы добрые традиции и накоплен богатый опыт. Всё это стало возможным благодаря мудрости, преданности профессии и душевному теплу педагогов, которые стояли у истоков учреждения и продолжают сегодня вносить свой вклад в его развитие. Спасибо каждому учителю за профессионализм, терпение, заботу и искреннюю веру в своих учеников, а ребятам – за стремление к знаниям и желание добиваться новых высот. От всей души желаю гимназии процветания, стабильности, ярких проектов и новых достижений. Пусть в её стенах всегда царят взаимопонимание, поддержка и созидательная энергия. Всем крепкого здоровья, счастья и благополучия! Пусть каждый день приносит радость и новые поводы для гордости. С праздником, с юбилеем! – павіншавала начальнік упраўлення па адукацыі Барысаўскага райвыканкама Наталля Дзмітрыева.

– Уважаемый Анатолий Станиславович, у вас большой педагогический опыт и замечательный, сплоченный коллектив. Мы благодарны вам за то, что вы сохраняете и развиваете традиции, заложенные педагогами-ветеранами и прежними руководителями учреждения. Мы с гордостью отдавали своих детей в гимназию и рады видеть, что она и сегодня пользуется большим авторитетом, а конкурс среди желающих здесь учиться остается высоким. Позвольте поздравить вас от имени Борисовского районного Совета депутатов, депутатов всех уровней и от себя лично. К поздравлениям присоединяются и выпускники гимназии, которые передают своим учителям самые теплые пожелания, – адзначыла старшыня Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў Лілія Чэча. – Желаю, чтобы в коллективе и впредь сохранялась такая же благоприятная, творческая атмосфера, рос профессиональный потенциал педагогов, а копилка достижений пополнялась новыми победами. Ветеранам труда желаю не терять жизненной энергии, продолжать делиться опытом и поддерживать молодых специалистов. Как мы видим, молодое поколение педагогов в гимназии очень талантливое. Борисовщина богата умными, талантливыми и добрыми людьми. Примите искренние поздравления и самые добрые пожелания!

Да віншаванняў далучыліся таксама старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Апраніч, дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу, старшыня Барысаўскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын», дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, намеснік галоўнага ўрача УАЗ «Барысаўская ЦРБ» Вольга Гарадзецкая, старшыня Барысаўскай РА РГА «Белая Русь» Марыя Лісічонак, старшыня Барысаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Наталля Грынь, а таксама іншыя ганаровыя госці.

Падчас урачыстых віншаванняў многія педагогі, ветэраны педагагічнай працы і супрацоўнікі гімназіі былі ўдастоены заслужаных узнагарод. Іх адзначылі за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, адданасць сваёй справе і мэтанакіраванасць.

Свята завяршылася яркім і па-сапраўднаму масавым выкананнем гімна гімназіі. Падчас агульнага выканання гімн аб’яднаў галасы гімназістаў, педагогаў і гасцей, стаўшы прыгожым фінальным акордам свята.

35 гадоў для гісторыі навучальнай установы – тэрмін, здавалася б, невялікі. Але за ім – некалькі пакаленняў вучняў і настаўнікаў, іх сумесныя перамогі, адкрыцці, успаміны і падзеі, якія і сёння застаюцца часткай вялікай гімназічнай сям’і.

Дар’я ДОРАШАВА, фота аўтара

АдзiнстваОбщество35 гадоў гісторыі, традыцый і дасягненняў: беларускамоўная гімназія №2 Барысава ўрачыста адзначыла юбілей
Подписаться на наши социальные сети

 

Реклама в газете, на сайте и соцсетях