Падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў «Па родных ваколіцах» у рамках рэспубліканскай акцыі «Тут пачатак Радзімы маёй», які праводзіўся з сакавіка па кастрычнік 2026 года.
На конкурс прадстаўлены 32 работы, якія ўключалі: відэаматэрыял экскурсіі, якую праводзіць удзельнік конкурсу на мясцовасці, або тэкставы варыянт экскурсіі з пазначэннем аўтара ў дзвюх намінацыях: «Абсягі роднага горада» і «Зямля маіх бацькоў».
У намінацыі «3ямля маіх бацькоў»: ва ўзроставай групе да 14 гадоў дыпломам ІІ ступені адзначана работа Аляксея Сцяпанава, навучэнца сярэдняй школы № 2 (кіраўнік — намеснік дырэктара Юлія Волкава);
ва ўзроставай групе 14 гадоў і болей дыпломам ІІ ступені адзначана работа Ксеніі Дзегцяровай, навучэнкі Лошніцкай гімназій (кіраўнік — педагог-арганізатар Юлія Аўдзеева).





