Главная Общество Барысаўчане сярод прызёраў абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў «Па родных ваколіцах»

Барысаўчане сярод прызёраў абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў «Па родных ваколіцах»

Падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў «Па родных ваколіцах» у рамках рэспубліканскай акцыі «Тут пачатак Радзімы маёй», які праводзіўся з сакавіка па кастрычнік 2026 года.

На конкурс прадстаўлены 32 работы, якія ўключалі: відэаматэрыял экскурсіі, якую праводзіць удзельнік конкурсу на мясцовасці, або тэкставы варыянт экскурсіі з пазначэннем аўтара ў дзвюх намінацыях: «Абсягі роднага горада» і «Зямля маіх бацькоў».

У намінацыі «3ямля маіх бацькоў»: ва ўзроставай групе да 14 гадоў дыпломам ІІ ступені адзначана работа Аляксея Сцяпанава, навучэнца сярэдняй школы № 2 (кіраўнік — намеснік дырэктара Юлія Волкава);

ва ўзроставай групе 14 гадоў і болей дыпломам ІІ ступені адзначана работа Ксеніі Дзегцяровай, навучэнкі Лошніцкай гімназій (кіраўнік — педагог-арганізатар Юлія Аўдзеева).

Язык