У гарадской бібліятэцы №2 у рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё!» прашлі інфахвілінкі каля выставы аднаго дня «Мы – беларусы. На спартыўных арэнах свету».
Увазе наведвальнікаў бібліятэкі была прадстаўлена кніга «Мы – беларусы. На спартыўных арэнах свету», якая распавядае аб гісторыі спорту і алімпійскага руху ў нашай краіне, аб самых знакамітых спартсменах і трэнерах.
Гэта кніга дае магчымасць яшчэ раз перажыць шчаслівыя імгненні вялікіх спартыўных перамог, узгадаць імёны герояў беларускага спорту. Чытачы знаёміліся з выданнямі «Спортивная энциклопедия Беларуси», В. Стецко «По ту сторону медали: гребля, легкая атлетика, борьба», «Алімпійская слава Беларусі», «Спорт высшей пробы. Европейские и Олимпийские игры», «Спорт вышэйшых дасягненняў». А таксама з кнігай В. Сцяцко «Нязломны: Аляксей Талай» – пра барацьбу за жыццё і пераадоленне цяжкасцей, пра шлях да алімпійскіх вышынь, цяжкую працу і перамогу параалімпійскага чэмпіёна.
З вялікай павагай і цікавасцю участнікі мерапрыемства прымалі ўдзел у спартыўнай віктарыне.
Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка ім. І. Х. Каладзеева






