Творчы майстар-клас «Сімвалы маёй краіны» адбыўся ў цэнтральнай раённай бібліятэцы
Т

2
АдзiнстваОбществоТворчы майстар-клас «Сімвалы маёй краіны» адбыўся ў цэнтральнай раённай бібліятэцы
20,307ЧитателиЧитать
55,100ЧитателиЧитать
946ПодписчикиПодписаться
Популярное

Творчы майстар-клас “Сімвалы маёй краіны” у рамках рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё!” адбыўся ў дзіцяча-юнацкім аддзеле Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І.Х. Каладзеева.

Бібліятэкар Анастасія Новік прывітала ўдзельнікаў і расказала аб тым, што з`яўляецца сімваламі нашай Беларусі. А потым, пасля інфармацыйнай часткі, ўдзельнікі занятку прыступілі да вырабу магнітаў у выглядзе Дзяржаўнага Герба Рэспублікі Беларусь, контуру нашай краіны і блакітнай кветкі Валошкі. Выкарыстоўваючы каляровыя фарбы, чырвона-зяленыя стужкі з беларускім нацыянальным арнаментам, кожны ўдзельнік старанна падышоў да вырабу свайго роднага сімвала.

А яшчэ, да Года беларускай жанчыны кожны ўдзельнік зрабіў маленькую, але вельмі прыгожую брошку “Беларуская прывабнасць” для сваіх матуль і сястрычак.

По информации Борисовской центральной районной библиотеки имени И.Х. Колодеева

АдзiнстваОбществоТворчы майстар-клас «Сімвалы маёй краіны» адбыўся ў цэнтральнай раённай бібліятэцы
Подписаться на наши социальные сети

 

Реклама в газете, на сайте и соцсетях