Год белорусской женщины
2.5 C
Борисов

Свята роднай мовы ў беларускамоўнай гімназіі №2 г. Барысава
С

АдзiнстваОбществоСвята роднай мовы ў беларускамоўнай гімназіі №2 г. Барысава

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца свята — Дзень роднай мовы. Яно асаблівае для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы. У гэты дзень і кожны іншы важна памятаць, што беларуская мова – наша багацце, вялікае тварэнне беларускага народа, яго годнасць і слава.  

У Дзяржаўнай установе адукацыі “Беларускамоўная гімназія “№2 г.Барысава” – адзінай беларускамоўнай установе горада — штогод яскрава і запамінальна святкуецца гэты дзень. Адчуць смак, рытм, драйв ад роднага слова прапанавалі вучням і гасцям арганізатары свята сёлета. Так, святочны дзень пачаўся для настаўнікаў і бацькоў салодка і па-беларуску з акцыі “Кошык пажаданняў”. Бацькам і настаўнікам прапанавалі прайсці невялікі марафон: успомніць тры любімыя беларускія словы. За кожнае прыгожае слова ўдзельнікі атрымлівалі цукерку з душэўным пажаданнем на роднай мове. Сапраўдным упрыгожваннем раніцы стаў выступ аднаго з татаў: ён не проста назваў словы, а пранікнёна прачытаў верш на беларускай мове. Гэты момант паказаў, што любоў да роднага слова перадаецца ў спадчыну — ад бацькоў да дзяцей, напаўняючы кожную сям’ю асаблівым святлом. Адначасова з гэтым настаўнікі і вучні прымалі ўдзел у акцыі “Слова да слова — будзе мова”. Кожны  змог пакінуць сваё самае дарагое сэрцу слова на адмысловым “Дрэве слоў”, якое літаральна на вачах заквітнела маляўнічым лексічным багаццем. Для ўсіх аматараў была арганізавана канцэртная праграма “Мова і музыка”, дзе гучалі лепшыя музычныя і паэтычныя творы пра беларускую мову. На канцэрце прысутнічалі ганаровыя госці. Старшыня Барысаўскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання  “Белая Русь” Марыя Аляксандраўна Лісічонак ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыла членскія білеты маладым педагогам гімназіі, што стала сімвалам пераемнасці пакаленняў і грамадзянскай актыўнасці. А старшыня Барысаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Наталля Уладзіміраўна Грынь павіншавала калектыў гімназіі са святам і выканала песню на беларускай мове. Напрыканцы быў зладжаны танцавальны флэшмоб, які зарадзіў удзельнікаў энэргіяй творчасці і мастацтва. Да свята была падрыхтавана кніжная выстава “Прыгарніся да роднага слова”, арганізаваны вялікі кнігазварот-буккросінг “Кніга шукае сябра!”. Для самых маленькіх удзельнікаў была праведзена квэст-гульня “Па слядах літары “Ў””. Даспадобы прыйшлася прэзентацыя-дэгустацыя беларускіх страў “Смак мовы”, на якой былі прадстаўлены шэдэўры беларускай кухні. Кожны мог не толькі полюбавацца, але і пачаставацца.

Супрацоўнікі гімназіі, госці, вучні, бацькоўская грамадскасць яшчэ раз пераканаліся: мова жыве там, дзе яё любяць і шануюць. Віншуем усіх барысаўчан з гэтым святам!

Вольга Антаневіч, загадчык бібліятэкі

АдзiнстваОбществоСвята роднай мовы ў беларускамоўнай гімназіі №2 г. Барысава

Популярные материалы

spot_img