У межах прафілактычнай працы па павышэнні культуры бяспекі сярод насельніцтва, начальнік Барысаўскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Васіль Кузьмянок правёў выступленне для працоўнага калектыву ДУА «Барысаўскае кадэцкае вучылішча Мінскай вобласці».
На пачатку сустрэчы Васіль Васільевіч агучыў статыстыку пажараў за бягучы перыяд 2026 года, акцэнтаваўшы ўвагу на трагічных выпадках і надзвычайных сітуацыях, якія адбыліся на тэрыторыі Барысаўскага раёна і Мінскай вобласці. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра тое, што большасць пажараў адбываецца з-за чалавечага фактару, у прыватнасці, неасцярожнага абыходжання з агнём і выкарыстання няспраўных бытавых электрапрыбораў, а таксама мантажу і няправільнай эксплуатацыі пячнога ацяплення.
Не забылі згадаць і пра важнасць наяўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у кожным жылым памяшканні.
Часта людзі даведваюцца пра ўзгаранне занадта позна, і менавіта дзякуючы аўтаномным апавяшчальнікам можна пазбегнуць трагедый. Яны спрацоўваюць на ранняй стадыі, калі пажар яшчэ можна патушыць, і папярэджваюць вас, каб вы паспелі эвакуявацца.
— Мы заклікаем кожнага з вас не грэбаваць мерамі бяспекі: усталёўвайце апавяшчальнікі, правярайце іх працаздольнасць – гэта можа выратаваць жыццё вам і вашым блізкім, не пакiдайце дзяцей без нагляду, — акцэнтаваў увагу начальнік Барысаўскага гаррайаддзела па НС.
У завяршэнне мерапрыемства ўдзельнікі мелі магчымасць задаць усе цікавыя ім пытанні і атрымаць наглядна-выяўленчую прадукцыю, якая змяшчае карысныя парады ад ратавальнікаў.





По информации и фото Борисовского ГРОЧС





