Четверг, 25 декабря, 2025

Святары касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі віншуюць з Калядамі

Популярное

Дарагія браты і сёстры!

Хрыстус нарадзіўся! Славім Яго!

Надышоў час Нараджэння Езуса Хрыста. Людзі доўга чакалі прыйсця Месіі, і прарокі прадказвалі Яго з’яўленне. Апошнім з іх быў Ян Хрысціцель, да якога Бог скіраваў Сваё слова, каб ён выйшаў з пустыні ў ваколіцы Ярдана. Там Ян удзяляў хрост дзеля адпушчэння грахоў і рыхтаваў сэрцы людзей да сустрэчы з Месіяй. І аднойчы гэты дзень надышоў — пры водах Ярдана з’явіўся Езус Хрыстус.

Жадаем, каб гэтыя Святы сапраўды сталі часам асабістай сустрэчы з надыходзячым Збаўцам. Спадзяёмся, што вы паспелі падрыхтаваць не толькі свае дамы, але перадусім сэрцы да гэтага цудоўнага дня — Нараджэння Езуса Хрыста.

Няхай Сын Божы прынясе кожнаму з вас жаданне блізкасці і еднасці з тымі, каго сустрэнем падчас Вігілійнай вячэры, у святыні і за святочным сталом у сваіх дамах. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя апякуецца кожным з вас.

Са святам Божага Нараджэння!

а. Павел ПАДМЫШАНІН МІС і а. Павел ФЕДАРОВІЧ МІС парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі

Фота з архіва рэдакцыі

- Advertisement -spot_img

Последние новости