Год белорусской женщины
2.4 C
Борисов
Среда, 4 марта

Пацікавіліся ў барысаўчан, якія творы беларускіх аўтараў іх любімыя
П

АдзiнстваОбществоПацікавіліся ў барысаўчан, якія творы беларускіх аўтараў іх любімыя

Популярное

Беларуская літаратура – шматгранная і неад’емная частка нацыянальнай культуры. У ёй адлюстраваны і індывідуальна пераасэнсаваны ход гістарычных падзей і самабытнасць нашага народа, а дзякуючы таленту кожнага аўтара творы атрымліваюцца сапраўды ўнікальнымі.

Нават калі ўрокі беларускай літаратуры  і не былі вашымі любімымі і сёй-той з беларускіх класікаў «мінуў» вашу ўвагу, іх творы можна  чытаць у любым узросце.

Ягор Мандрык, намеснік старшыні Барысаўскага райвыканкама:

— Вельмі люблю “На ростанях” Якуба Коласа. Цікавая трылогія, перачытваў яе, будучы студэнтам. Мне падабаюцца творы пра настаўнікаў, яны цікавыя і матывавальныя. Чытаючы гэтую кнігу, пранікаешся ею, і здаецца, што гэта ўсё адбываецца з табой, хвалюешся разам з героем і радуешся. Тым больш я і сам сельскі жыхар, вучыўся ў педагагічным, і раман гэты быў мне вельмі блізкі эмацыйна.

Таццяна Заграбельная, дырэктар СШ №23:

— Я б парэкамендавала прачытаць “Знак бяды” Васіля Быкава. Гэта аповесць, як і многія іншыя творы аўтара, – аб вайне. Але галоўныя героі гэтай аповесці не франтавікі, а мірныя пажылыя людзі. Расказваючы пра іх, пісьменнік паказвае трагізм і бесчалавечнасць вайны.

Наталля Грынь, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі:

— Раман Івана Шамякіна «Сэрца на далоні» – вельмі цікавы твор. У ім уздымаецца некалькі праблем адначасова: бацькоў і дзяцей, мінулага, сучаснасці і будучыні, кахання і нянавісці… Аўтар паказвае, што самае галоўнае —чалавечае жыццё, гэта найвялікшая каштоўнасць, якая ёсць у чалавека.

Алеся Гаўрылава, дырэктар вучэбна-метадычнага цэнтра Барысаўскага раёна:

— Мне вельмі падабаюцца творы аб жыцці, якое яно ёсць. Да такіх адносіцца і хроніка «Людзі на балоце» Івана Мележа. Кніга чытаецца на адным дыханні. У некаторыя моманты суперажываеш героям і нават хочаш ім дапамагчы. Сапраўдным знатакам беларускай класікі рэкамендую да чытання гэтую кнігу.

Марыя Лісічонак, кіраўнік раённай арганізацыі РГА «Белая Русь»:

– Я б параіла звярнуць увагу на творы Якуба Коласа «Новая зямля» і «Сымон-музыка». У іх расказваецца аб любві да сваёй зямлі, мастацтва. А яшчэ – на беларускіх паэтаў, напрыклад, Максіма Багдановіча. Яго зборнік «Вянок» – далікатная, лірычная кніга, якая бярэ за душу.

АдзiнстваОбществоПацікавіліся ў барысаўчан, якія творы беларускіх аўтараў іх любімыя
spot_img