Суббота, 15 марта, 2025

Галасаванне, міжнародныя назіральнікі і культурная праграма. Што адбываецца на ўчастку для галасавання №62

Популярное

Актыўна ідзе галасаванне на ўчастку №62, які знаходзіцца ў беларускамоўнай гімназіі №2. Выбаршчыкі прыходзяць сем’ямі, з дзецьмі, галасуюць паасобку.

У фае ўстановы адукацыі змешчана шмат актыўнасцяў. У іх ліку выстава малюнкаў вучняў, сярод якіх можна выбраць лепшы; таксама ёсць магчымасць паўдзельнічаць у віктарыне ці майстар-класе, змерыць ціск і прадэгуставаць прысмакі. З актавай залы даносіцца музыка – ідзе канцэрт, і можна далучыцца да прагляду.

Сярод выбаршчыкаў – маладая медработніца Насця Хацкевіч.

– Вучылася тут. Прыемна бачыць тых, хто таксама прыйшоў паўдзельнічаць у важнай для ўсёй краіны падзеі. Выбіраць кіраўніка дзяржавы – адказная місія. І трэба ставіцца да свайго выбару сур’езна. Удзельнічаць у галасаванні абавязкова павінна і моладзь. Нам жыць у гэтай краіне, развіваць яе. І таму кожнаму з нас трэба зрабіць правільны выбар. Я выбіраю мір і шчаслівую будучыню для сябе і сваёй сям’і.

З маленькім сынком Цімафеем прыйшла на ўчастак для галасавання Карына Мазанік. Маладая жанчына аддала свой голас за мір. Гэта асабліва важна ў сучасных рэаліях. І за стабільнасць у краіне.

– Мне падабаецца тое, что ў Беларусі спакойна. Хай так будзе і далей, – сказала барысаўчанка.

Старшыня ўчастковай камісіі адзначыў, што ўчора на ўчастку працавалі міжнародныя назіральнікі ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Цікавіліся, як праходзіла датэрміновае галасаванне, гутарылі з мясцовымі назіральнікамі. Пільная ўвага надзялялася арганізацыі галасавання. Вынік работы станоўчы.

Таццяна САКОВІЧ, фота Юрыя АБРОСЬКІНА

- Advertisement -spot_img

Последние новости