Суббота, 2 ноября, 2024

У Барысаве адбыўся рэгіянальны фестываль творчасці.  Шмат узнагарод — у нашых  зямлякоў

Популярное

Нагадаем, что на фестываль “Фальклорная талака”, які адбыўся ў Барысаве, прыехалі больш за 20 аматарскіх фальклорных дзіцячых і дарослых калектываў, выканаўцаў народнай песні, танцораў і музыкантаў з разнастайнымі каляндарна-абрадавымі, песеннымі і побытавымі танцавальнымі праграмамі з розных куточкаў Міншчыны і амаль паўсотні вышывальшчыц, якія прывезлі на конкурс свае хатнія калекцыі вырабаў: ручнікі і сурвэткі, лялек і сувеніры і многае іншае. Яны паказвалі свае майстэрства  і творчасць кампетэнтнаму журы.

Як стала вядома, нашы майстрыхі з Забашавіцкага СДК на “Чароўных пяльцах” заваявалі шмат узнагарод.

Так, Таіса Дзямідчык стала лепшай у намінацыі “Лепшае аздабленне фрагмента сучаснага кампанента адзення з выразным нацыянальным характарам”, Ніна Дубень — за адпаведнасць мясцовым традыцыям вышыўкі, Таццяна Сітнік — у намінацыі “Дыяпазон валодання тэхнікамі традыцыйнай вышыўкі”.

 Таццяна Дзяменцьева  заняла другое месца ў намінацыі “Лепшае аздабленне фрагмента кашулі, фартуха ці іншага традыцыйнага кампанента адзення”.

Людміла Карпоўская заваявала трэццяе месца за лепшае аздабленне фрагмента традыцыйнага ручніка, Аліна Шабан і Анастастасія Шабан — за адпаведнасць мясцовым традыцыям вышыўкі.

Прыз у намінацыі “Самы малодшы ўдзельнік” атрымала Марыя Мароз з аграгарадка Забашавічы.

Што датычыцца фестывалю “Фальклорная талака”, у намінацыі “Традыцыйныя святы і абрады” пераможцам стаў фальклорны ансамбль “Вяргіня” Карсакавіцкага СДК (кіраўнік Валянціна Хаценчык). Дарэчы, самай старэйшай выканаўцы песень і прыпевак “Вяргіні”, Аляксандры Васільеўне Герасімовіч у гэтым годзе споўніцца 90 гадоў. З яе напарнікам па спевах Паўлам Паўлавічам Забалоцкім яны ездзяць на рэпетыціі з вескі Лісіно. Ён трохі маладзейшы за яе – 79 гадоў.

 Віншуем нашых таленавітых землякоў з перамогай!

Вольга ЦЫБУЛЬКА, фота аўтара

- Advertisement -spot_img

Последние новости