Сёння ў календары барысаўскіх земляробаў важная падзея: аграрыі рэгіёна адзначаюць свята першага снапа – «Зажынкі». Мерапрыемства сёлета праходзіла на землях філіяла аграрна-жывёлагадоўчай гаспадаркі ААТ «Барысаўскі завод «Аўтагідраўзмацняльнік».
![](https://edinstvo.by/wp-content/uploads/2024/07/photo_2024-07-19_19-56-19-1024x682.jpg)
![](https://edinstvo.by/wp-content/uploads/2024/07/photo_2024-07-19_19-57-08-1024x682.jpg)
На свяце прысутнічала кіраўніцтва раёна на чале з першым намеснікам старшыні райвыканкама Мікалаем Швайбовічам, старшыня Барысаўскага райкама Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Антаніна Котава, дырэктар ААТ «Барысаўскі завод «Аўтагідраўзмацняльнік» Дзмітрый Цітавец, кіраўнік філіяла АЖГ завода Вячаслаў Чарнуха і іншыя кіраўнікі гаспадарак раёна, кіраўніцтва Прыгараднага
сельвыканкама, духавенства.
![](https://edinstvo.by/wp-content/uploads/2024/07/photo_2024-07-19_19-56-04-1024x682.jpg)
![](https://edinstvo.by/wp-content/uploads/2024/07/photo_2024-07-19_19-59-15-682x1024.jpg)
Ганаровае права падняць сцяг жніва-2024 было прадастаўлена лепшаму камбайнеру гаспадаркі Сяргею Вяршку. Прагучаў Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.
![](https://edinstvo.by/wp-content/uploads/2024/07/photo_2024-07-19_19-44-36-1024x682.jpg)
– Таварышы, воіны, якія пачынаюць бітву за ўраджай, – ад імя Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў і выканаўчага камітэта звярнуўся да галоўных герояў уборачнай кампаніі камбайнераў Мікалай Швайбовіч, адзначыўшы, што добры ўраджай – гэта наша харчовая і нацыянальная бяспека. – Мы павінны памятаць, што нашы продкі не толькі асвятлялі першы сноп і прасілі благаславення, але і казалі «Божа, памажы, а сам не ляжы», «І да Божай дапамогі патрэбна снароўка чалавека», і галоўнае «Хто рана ўстае, таму Бог дае».
![](https://edinstvo.by/wp-content/uploads/2024/07/photo_2024-07-19_19-59-57-1024x682.jpg)
![](https://edinstvo.by/wp-content/uploads/2024/07/photo_2024-07-19_19-57-37-1024x682.jpg)
Мікалай Дзмітрыевіч падкрэсліў, што традыцыйны беларускі абрад «Зажынкі» – не проста абрад. Гэта адпраўная кропка ва ўборцы ўраджаю.
– Нам трэба якасна і зладжана працаваць, задзейнічаўшы ўсе рэсурсы: арганізацыйныя, тэхналагічныя, ідэалагічныя і маральна-псіхалагічныя. І, як патрабуе кіраўнік дзяржавы Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, галоўнае ў працэсе работы – не крыўдзіць людзей.
![](https://edinstvo.by/wp-content/uploads/2024/07/photo_2024-07-19_19-57-55-1024x682.jpg)
![](https://edinstvo.by/wp-content/uploads/2024/07/photo_2024-07-19_19-58-14-1024x682.jpg)
![](https://edinstvo.by/wp-content/uploads/2024/07/photo_2024-07-19_19-58-15-1024x682.jpg)
![](https://edinstvo.by/wp-content/uploads/2024/07/photo_2024-07-19_19-58-15-2-1024x682.jpg)
Клірык жаночага манастыра Ксеніі Пецярбуржскай Аляксандр Агеенка правёў малебен, чын асвячення зерня і тэхнікі.
![](https://edinstvo.by/wp-content/uploads/2024/07/photo_2024-07-19_19-58-48-1024x682.jpg)
![](https://edinstvo.by/wp-content/uploads/2024/07/photo_2024-07-19_19-58-49-1024x682.jpg)
![](https://edinstvo.by/wp-content/uploads/2024/07/photo_2024-07-19_19-58-50-1024x682.jpg)
![](https://edinstvo.by/wp-content/uploads/2024/07/photo_2024-07-19_19-58-51-1024x682.jpg)
![](https://edinstvo.by/wp-content/uploads/2024/07/photo_2024-07-19_19-58-52-1024x682.jpg)
![](https://edinstvo.by/wp-content/uploads/2024/07/photo_2024-07-19_19-58-53-1024x682.jpg)
![](https://edinstvo.by/wp-content/uploads/2024/07/photo_2024-07-19_19-58-54-1024x682.jpg)
Жнейкі па традыцыі зжалі першы сноп.
![](https://edinstvo.by/wp-content/uploads/2024/07/photo_2024-07-19_20-01-24-1024x682.jpg)
Народны ансамбль народнай музыкі і песні «Братка беларус» падтрымаў святочны настрой удзельнікаў свята, выканаўшы некалькі песень.
![](https://edinstvo.by/wp-content/uploads/2024/07/photo_2024-07-19_19-59-59-1024x682.jpg)
![](https://edinstvo.by/wp-content/uploads/2024/07/photo_2024-07-19_20-00-16-1024x682.jpg)
«Па машынах!» – скамандаваў Вячаслаў Чарнуха. Камбайнеры занялі месцы ў стэпавых караблях. Жніво пачалося.
![](https://edinstvo.by/wp-content/uploads/2024/07/photo_2024-07-19_20-00-01-1024x682.jpg)
![](https://edinstvo.by/wp-content/uploads/2024/07/photo_2024-07-19_20-01-05-1024x682.jpg)
![](https://edinstvo.by/wp-content/uploads/2024/07/photo_2024-07-19_20-01-07-1024x682.jpg)
![](https://edinstvo.by/wp-content/uploads/2024/07/photo_2024-07-19_20-01-08-1024x682.jpg)
![](https://edinstvo.by/wp-content/uploads/2024/07/photo_2024-07-19_20-01-09-1024x682.jpg)
Ацаніў магчымасці сучаснай зернеўборачнай тэхнікі і першы намеснік старшыні райвыканкама, праехаўшыся ў адным з камбайнаў.
![](https://edinstvo.by/wp-content/uploads/2024/07/photo_2024-07-19_20-00-38-1024x682.jpg)
– У свой час мы з бацькам удзельнічалі ва ўборачнай кампаніі. Праўда камбайны былі не такія, як зараз. Наша сучасная беларуская тэхніка мае ўсё для камфорта механізатараў, ёсць кандыцыянер, – сказаў Мікалай Дзмітрыевіч.
Пагутарыўшы ў кабіне з механізатарам, ён адзначыў, што настрой у працаўніка баявы, ды і вопыту не займаць. А гэта значыць, што перамога ў бітве за ўраджай павінна быць на баку камбайнераў.
![](https://edinstvo.by/wp-content/uploads/2024/07/photo_2024-07-19_19-59-58-1024x682.jpg)
![](https://edinstvo.by/wp-content/uploads/2024/07/photo_2024-07-19_20-01-26-1024x576.jpg)
Як паведаміў кіраўнік філіяла АЖГ Барысаўскага завода «Аўтагідраўзмацняльнік» Вячаслаў Чарнуха, убраць сёлета трэба 570 га зерневых, 260 га кукурузы на зялёную масу. Ва ўборцы будуць задзейнічаны два камбайны, на адвозцы зерня – чатыры машыны. У гаспадарцы закуплены новы прэс-падборшчык, што стане добрай дапамогай на палях.
Таццяна САКОВІЧ, фота Юрыя АБРОСЬКІНА