Старшыня Мінскага аблвыканкама: «Самае галоўнае багацце — нашы людзі»
Паважаныя жыхары Міншчыны! Сардэчна віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 76-й гадавінай вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У жыцці кожнага народа ёсць даты, якія становяцца кропкай адліку новага этапа гісторыі. Для Беларусі гэта дзень вызвалення ад нямецкага агрэсара, дзень, які ўжо даўно з’яўляецца сімвалам адзінства нашага грамадства, міру і стабільнасці, мужнасці і гераізму. Сімвалам Незалежнасці!
У гады Вялікай Айчыннай вайны нашы бацькі, дзяды і прадзеды выратавалі родную зямлю ад заняволення, адстаяўшы права на шчаслівае і свабоднае жыццё. Сённяшняе пакаленне беларусаў паказвае, што з’яўляецца дастойным прадаўжальнікам слаўных традыцый мінулага. За амаль 30 год суверэнітэту і незалежнасці наша краіна дабілася добрых вынікаў у прамысловасці і сельскай гаспадарцы, сацыяльнай і навуковай сферах, знешняй палітыцы. Беларусь стала астраўком бяспекі і міралюбнасці, дзе ў грамадзян ёсць упэўненасць у заўтрашнім дні, дзе створаны ўмовы для працы і адпачынку, атрымання добрай адукацыі і якаснай медыцынскай дапамогі, нараджэння дзяцей і дастойнай старасці.
Прыемна адзначыць, што важкі ўклад у развіццё і працвітанне нашай краіны ўносіць і Мінская вобласць. Яна славіцца сваімі магутнымі прадпрыемствамі, сучаснымі комплексамі, развітымі інфармацыйнымі тэхналогіямі, шматграннай сацыяльнай інфраструктурай і, вядома ж, найпрыгажэйшымі куткамі прыроды. Але самае галоўнае багацце — нашы людзі, якія сваімі талентамі, энергічнасцю і працавітасцю выводзяць цэнтральны рэгіён на перадавыя пазіцыі ў рэспубліцы.
Дарагія сябры! Выказваю кожнаму з вас шчырую ўдзячнасць за любоў да Радзімы, павагу да мінулага, імкненне працаваць дзеля светлага дня сённяшняга. Пакуль мы ўсведамляем сілу адзінства народа, яго пат-рыятызму, веры ў будучае і разумеем, што суверэнітэт – гэта наша галоўнае дасягненне, над Беларуссю будзе мірнае неба, а ў нашых дамах – шчасце і дабрабыт.
Моцнага вам здароўя, невычэрпнай энергіі і поспехаў ва ўсіх пачынаннях!
Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта А.Г. ТУРЧЫН
Республика Беларусь - мирная страна, всегда открытая для равноправного диалога и взаимовыгодного сотрудничества
Николай КАРПОВИЧ
Пройдя через тяжкие испытания Великой Отечественной войны, белорусы и впредь будут черпать силы в Великой Победе
Татьяна ЧУЙКОВА
Сегодня в стране созданы все условия, чтобы развиваться и развивать свой родной край во всех направлениях работы, включая информационное поле
Зоя МАХАНЕК
Наша с вами задача быть сильными, едиными, любить свою страну. Учить историю и помнить ее. И помнить слова: пока живые помнят о павших, павшие живут среди нас
Епископ Борисовский и Марьиногорский АМВРОСИЙ
Мы живем под мирным небом и молимся за то, чтобы мирное небо всегда было над нашей Отчизной
Дмитрий МАКАРЕВИЧ
Мы — дети, внуки и правнуки поколения победителей обязаны беречь историческую память о тех событиях
Дмитрий ЖУК
Базовые потребности человека – здоровье, продовольствие и военная безопасность. И в Беларуси это обеспечивается