be en ru
«Асоба эпохі». Заслужаны дзеяч мастацтваў Алег Елісеенкаў зладзіў творчую сустрэчу з удзельнікамі фестывалю «Маладзечна-2023»
9 июня 2023
Культура

«Асоба эпохі». Заслужаны дзеяч мастацтваў Алег Елісеенкаў зладзіў творчую сустрэчу з удзельнікамі фестывалю «Маладзечна-2023»

Праграма першага дня нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2023" была насычанай і разнастайнай. Кожны знайшоў сабе занятак для душы. У гарадскім Палацы культуры сабраліся аматары музыкі. Творчую сустрэчу правёў заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі еларусь Алег Елісеенкаў.

Алег Елісеенкаў - беларускі кампазітар, харавы дырыжор, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Нарадзіўся Алег Мікалаевіч у сям’і настаўніцы і музыканта. Рос у Маладзечне, куды бацькі пераехалі пасля нараджэння сына.

Падчас сустрэчы Алег Мікалаевіч расказаў многа цікавых гісторый з жыцця, у тым ліку пра знаёмства з беларускімі музыкантамі, адзін з якіх Анатоль Ярмоленка. Прагучалі песні, аўтарам музыкі да якіх з'яўляецца з'яўляецца гэты таленавіты зямляк.

Таццяна САКОВІЧ, фота Юрыя АБРОСЬКІНА

Короткая ссылка на новость: https://edinstvo.by/~DWxJk

Архив сайта

Перейти