Воскресенье, 22 декабря, 2024

Перакрыжаванне. На вуліцах горада можна ўбачыць сваю філасофію

Популярное

…Вясна прыйшла у город. Канчаткова. Снегу нідзе не ўбачыш. Ашалелыя ад радасці вераб’і пырскаюцца ў лужынах, весела скачуць па асфальце. Глядзіш на іх, і на твары нечакана ўзнікае ўсмешка: здаецца, і задавальнення большага няма, чым назіраць за бесклапотнымі птушкамі.

Аднак позірк раптоўна спыняецца… на ружы. Яна стаіць у сметніку. Чырвоная, як агонь, на перакрыжаванні шэрых, яшчэ не ўпрыгожаных зелянінай вуліц горада. Пад шчодрымі сонечнымі промнямі. Ганарлівая і нацягнутая, як струна. Яе крыху падвялыя пялёсткі пакуль не згубілі хараства. Яе пяшчотная галоўка не апусцілася долу, а ўсё яшчэ, тоячы нейкую надзею, глядзіць у чыстае і глыбокае веснавое неба.

IMG_20230410_130607.jpg

Кажуць, што чырвоная ружа сімвалізуе каханне. І таму чак часта яе дораць дзяўчатам улюбёныя юнакі.

Аднак гэтай не пашчасціла стаяць у вазе, яна раптам стала некаму не патрэбнай. Адхіленай, як і каханне…

Мы так самааддана шукаем у жыцці чагосьці прыгожага і светлага, сапраўднага кахання, а часцей і выгод, что часам не заўважаем таго, што знаходзіцца зусім побач — толькі руку працягні, усміхніся, павер, падтрымай. Можа, у пагоні за казачнымі дабротамі ўсё ж варта агледзецца і прыпыніцца, каб не прапусціць самага галоўнага ў жыцці? І не выкінуць у сметнік, як тую чырвоную ружу…

Вольга ЦЫБУЛЬКА, фота аўтара  і з адкрытых інтэрнэт-крыніц

- Advertisement -spot_img

Последние новости