Навошта дарослыя лялек рабілі? Пабывалі на майстар-класе — даведаліся
Майстар-клас па вырабу народнай лялькі “Кубышка-траўніца” прайшоў у Цэнтры традыцыйнай культуры. На яго запрасілі кіраўнікоў гурткоў па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву ўстаноў культуры, якія адносяцца да Барысаўскага раённага цэнтра народнай творчасці.
Удзельнікам мерапрыемства была дадзена каштоўная магчымасць пераняць вопыт майстрыхі народных промыслаў і рамёстваў Таісы Дзямідчык.
Таіса Раманаўна, як і належыць сапраўднай гаспадыні, прымала гасцей радушна. Нават тым, хто не здолеў прынесці нешта з матэрыялаў, прапанавала выкарыстоўваць свае асабістыя. Вельмі падрабязна расказвала, як і што рабіць, дапамагала тым, у каго не адразу ўсё атрымлівалася добра. А як вы хацелі, ляльку зрабіць — гэта цэлы тэхналагічны працэс асвоіць!
Падрабязна майстрыха расказала аб тым, што гэта за лялька такая, навошта яна патрэбна.
— Нашы продкі лічылі яе “лялькай для здароўя”, таму што напаўнялася яна лячэбнымі травамі. Прычым, травы выкарыстоўваліся розныя: з дапамогай лялек вяскоўцы спадзяваліся вылечыць розныя захворванні, — расказала Таіса Раманаўна. — Травы хаваліся як у тулава лялькі, так і ў тыя мяшэчкі, якія яна трымае ў абедзвюх руках. Сёння мы будзем таксама выкарыстоўваць розныя травы. Прычым, кожная ўдзельніца сама вызначыць, што ўзяць. У мяне нарыхтаваныя і ружа (засушаныя бутоны), і мята, і лаванда, і святаяннік ды шмат яшчэ чаго.
Дарэчы, а ці ведалі вы, што “Кубышка-траўніца” — гэта лялька-мотанка, і таму робіцца без нажніц? А тое, што рабіць яе трэба на каленях?
І такога — новага і цікавага — культработнікі даведаліся шмат.
Дырэктар Ганцавіцкага сельскага Дома культуры Марына Дзяруга (на здымку справа) прыехала ў Барысаў на майстар-клас за 70 кіламетраў і зусім аб пераадоленым шляху не шкадуе.
— Навыкі, якія я сёння набыла, перадам дзеткам — іх шмат прыходзіць у наш ДК, — падзялілася Марына Анатольеўна з карэспандэнтам «А». — Мы павінны захаваць традыцыі, якія дасталіся ад продкаў. Яны бясцэнныя! І наша задача — перадаць іх па ланцужку пакаленняў. Падчас майстар-класа мы маглі ўбачыць, што падыходы да вырабу лялек-абярэгаў у наш час некалькі перайначыліся. У прыватнасці, цяпер выкарыстоўваем нейкія новыя матэрыялы — да прыкладу, сінцепон замест сена. Але ж прынцыпы засталіся ранейшымі! І прызначэнне лялечак таксама. Значыць, народныя звычаі жывыя. Гэта цудоўна.
— Практыка паказала, што майстар-класы дапамагаюць авалодаць рознымі тэхнікамі мастацтва і ахопліваюць самыя розныя віды творчасці. Пры правільнай арганізацыі працэсу на занятках па дэкаратыўна-прыкладнаму мастацтву можна з поспехам самастойна нешта зрабіць, — лічыць метадыст ЦТК Анжэла Целяшэўская. — А засваенне тэхнікі народнай творчасці пад кіраўніцтвам майстра нескладанае — трэба быць уважлівым і старанным, сачыць за кожным паслядоўным крокам пры выкананні вырабу.
Творчая вучоба ўдалася гасцям, лялькі вельмі гарныя атрымаліся. Таму і настрой ва ўсіх быў бадзёры і вясёлы.
Як паведаміла Анжэла Целяшэўская, у цэнтры традыцыйнай культуры плануецца яшчэ многа майстар-класаў для кіраўнікоў гурткоў устаноў культуры, якія знаходзяцца ў сельскай мясцовасці Барысаўскага раёна. А тым хочацца ўсё паспрабаваць, асвоіць. Таіса Дзямідчык гатова шчодра дзяліцца сваёй творчасцю, таму і запрашае на іншыя навучальныя мерапрыемствы. А што ж будзе ў наступны раз? Пажывём — пабачым!
Республика Беларусь - мирная страна, всегда открытая для равноправного диалога и взаимовыгодного сотрудничества
Николай КАРПОВИЧ
Пройдя через тяжкие испытания Великой Отечественной войны, белорусы и впредь будут черпать силы в Великой Победе
Татьяна ЧУЙКОВА
Сегодня в стране созданы все условия, чтобы развиваться и развивать свой родной край во всех направлениях работы, включая информационное поле
Зоя МАХАНЕК
Наша с вами задача быть сильными, едиными, любить свою страну. Учить историю и помнить ее. И помнить слова: пока живые помнят о павших, павшие живут среди нас
Епископ Борисовский и Марьиногорский АМВРОСИЙ
Мы живем под мирным небом и молимся за то, чтобы мирное небо всегда было над нашей Отчизной
Дмитрий МАКАРЕВИЧ
Мы — дети, внуки и правнуки поколения победителей обязаны беречь историческую память о тех событиях
Дмитрий ЖУК
Базовые потребности человека – здоровье, продовольствие и военная безопасность. И в Беларуси это обеспечивается