Як праходзіла святкаванне Шчодрага вечара на Барысаўшчыне шмат стагоддзяў таму, можна было даведацца, пабываўшы на прадстаўленні, падрыхтаваным калектывамі Стара-Барысаўскага сельскага Дома культуры напярэдадні старога Новага года.
Гледачам прапанавалі вялікую інтэрактыўную тэатральную пастаноўку. На сцэне разгарнулася дзейства, якое вельмі нагадвала сапраўдныя Каляды: і песні віншавальныя ды хвалебныя спявалі, і танцавалі, і ў гульні народныя гулялі, і нават варажылі. Галоўнымі дзеючымі асобамі былі гаспадыня і калядоўшчыкі.
Дарэчы, а ці ведаеце вы, чаму ражаныя па дамах хадзілі абавязкова разам з “казой”? “Каза” ў старажытнай славянскай міфалогіі лічылася сімвалам урадлівасці і дабрабыту сям'і.
Дык вось, гэтая “жывёліна” ў гасцях вяла сябе вельмі дзіўна: бадалася, на гаспадара кідалася, дзяцей бадала. А потым раптоўна — хлабысь на падлогу, нібыта мёртвая. Усе спрабавалі яе ажывіць. Ды ўсё ніяк...
І тады хто-небудзь пачынаў песню: “Ой, пан ідзе, Каляду нясе, тры кускі сала, каб каза ўстала”. Пасля гэтага гаспадыня выносіла калядоўшчыкам пачастункі. Убачыўшы іх, “каза” “ажывала”. І госці з развітальнай песняй пакідалі хату.
І гэта, і многае іншае, таксама цікавае, можна ўбачыць у роліку, дзе сабраны вытрымкі са свята:
Мы очень надеемся, что этот светлый месяц май подарит мир нашему братскому народу. Коль время выбрало нас, мы должны сохранить мир и покой на нашей земле
Николай КАРПОВИЧ
Гражданам, которые знают и уважают национальные ценности под силу сделать свою Родину процветающей, приумножить ее достижения
Александр ШИПУЛО
ВНС — консолидирующий институт принятия стратегически важных решений
Владимир ВАСИЛЬЕВ
Беларусь в западных СМИ пытаются представить как диктатуру власти. Я бы согласился с этим тезисом, но обязательно подчеркнул, что диктатура народовластия. ВНС ярко это подтверждает
Ирина САДОВСКАЯ
Задача, которая стоит перед каждым руководителем любого уровня, — показать, насколько почетна профессия педагога, насколько важную роль она играет в становлении общества и развитии государства
Елизавета ВОЛКОВЕЦ
Отрадно, что в нашей стране молодежь замечают, ей доверяют и на нее возлагают надежды
Леонид СОЛЯНИК
Прививать любовь к Родине у подрастающего поколения нужно с детства, чтобы у них было понимание. Все остальное мы расскажем, и объясним, что Родина - самое святое, что есть у каждого человека, как и его семья
Денис КИСЛЫЙ
Сегодня молодежь демонстрирует свою активную гражданскую позицию, готовность к диалогу и конструктивному взаимодействию