У пачатку 2023 года рэдакцыя газеты «Адзінства» запусціла культурна-асветніцкі праект «Наша, роднае». Чым ён будзе цікавы?
Мы распавядзем аб народных святах, беларускіх традыцыях і звычаях, якія існавалі на барысаўскай зямлі і трапятліва захоўваюцца сучаснікамі.
Вывучым гісторыю іх узнікнення і прыкметы, якіх прытрымліваліся нашы продкі.
Пачуем казкі і ўспомнім прымаўкі і прыказкі, прысвечаныя беларускім святам.
Пазнаёмімся з майстрамі дэкаратыўна-прыкладной творчасці, якія ствараюць прадметы, што з'яўляюцца атрыбутамі або адметнай асаблівасцю кожнага свята.
Даведаемся рэцэпты страў, якія традыцыйна гатавалі ў вёсках і гарадах сучаснай Барысаўшчыны сотні гадоў таму.
Вывучым беларускія народныя песні і паспрабуем навучыцца танцам, якія выконваліся даўным-даўно.
Пабываем на мерапрыемствах, прымеркаваных да чырвоных дат народнага календара, і раскажам самае цікавае.
Матэрыялы можна будзе паглядзець не толькі на нашым сайце, але і ў сацыяльных сетках і на Ютуб-канале “А” па тэгу #нашароднае_адзінства
Будзем удзячны за зваротную сувязь: магчыма, вы ведаеце пра традыцыі, якія існуюць у вашым населеным пункце, або самі занятыя ў народнай творчасці і можаце падзяліцца яго вынікамі з шырокай аўдыторыяй.
Нашы кантакты
- адрас: вул. Будаўнікоў, 33-а, 222511, г. Барысаў, Мінская вобласць
- e-mail: adzinstvo@mail.ru
- тэлефоны: 76-45-02, 76-45-09, 73-04-77.
Святлана ЧЭКАЛАВА, фота аўтара