Падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, прысвечанага Году міра і стварэння.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел 92 навучэнцы 1-10 класаў з 22 раёнаў Мінскай вобласці і г. Жодзіна, якія прыслалі відэавыступленні з чытаннем лепшых твораў беларускай літаратуры.
У склад журы конкурсу ўвайшлі: паэт, член Беларускага саюза журналістаў і Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Рагнед Юр’евіч Малахоўскі (старшыня); галоўны рэдактар часопіса “Мастацтва і школа”, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі гуманітарнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі, кандыдат педагагічных навук Святлана Іванаўна Колбышава; пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Сяргей Уладзіміравіч Клімковіч; дырэктар выдавецтва для дзяцей “Элбіпрэс” Людміла Ярошаўна Ляскоўская; супрацоўнікі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.
Па выніках конкурсу пераможцамі сталі ў першай узроставай катэгорыі (пачатковыя класы):
- Ганна Жуковіч, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 7 г. Барысава”, дыплом 2-й ступені (Артур Вольскі, “Жывая граматыка”);
Трэцяя ўзроставая катэгорыя (7-8 класы):
- Марыя Андрыеўская, навучэнка ДУА “Гімназія № 3 г. Барысава”, дыплом 1-й ступені (Генадзь Бураўкін, “Якое шчасце…”);
Чацвёртая ўзроставая катэгорыя (9-10 класы):
- Марыя Рак, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 20 г. Барысава”, дыплом 1-й ступені (Максім Багдановіч, “Над морам”);
Удзельнікі, якія ўзнагароджаны дыпломамі першай ступені абласнога этапу конкурсу, будуць прадстаўляць Мінскую вобласць на рэспубліканскім этапе творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, прысвечанага Году міра і стварэння.
По информации moiro.by