Анлайн-марафон “Чытаем разам. Чытаем услых. Тата, пачытай мне!” праводзіцца у перыяд з 1 сакавіка па 1 верасня 2023 г. у мэтах прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы адраджэння і зберажэння традыцый бацькоўскага чытання, папулярызацыі інтарэса да чытання дзіцячых кніг на беларускай мове.

Арганізатарам выступае цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Х.Каладзеева.

У конкурсе прымаюць удзел дзеці ва узросце ад 6 да 12 гадоў, а таксама іх таты, або законныя прадстаўнікі. Удзельнік мае права падаць заяўку на удзел у анлайн-марафоне толькі адзін раз. Удзел у Анлайн-марафоне дабраахвотны і бясплатны.

Намінацыі анлайн-марафона:

1. Гучнае чытанне дзіцячай кніжкі на беларускай мове, або ўрыўка з кнігі (казкі), казачныя гісторыі, апавяданні. Дзеці прысутнічаюць у якасці слухача у кадры;

2. Рэкламны ролік, прысвечаны беларускай дзіцячай кніжцы (удзельнічаюць таты і дзеці);

3. Інсцэніроўка ўрыўка з кнігі беларускага дзіцячага аўтара на беларускай мове (удзельнічаюць таты і дзеці). Матэрыял падаецца ў выглядзе відэазапісу.

Пачынаючы з 10 сакавіка 2023 г. неабходна запоўніць электронную заяўку для ўдзелу ў анлайн-марафоне і выслаць яе на адрас: m@borlib.by (для Захарэвіч Л.Б.)

На анлайн-марафон прадстаўляецца відэаролік (па любой з трох намінацый), зняты любымі даступнымі сродкамі, які адпавядае выбранай намінацыі. Фармат відэа — mp4 AVI. Працягласць – да 5 хвілін. Абавязковая умова: прадстаўленне пісьменніка і назвы літаратурнага твора ў пачатку відэароліка (Напрыклад: Зэкаў А.”Павучок і светлячок”).

З 1 верасня па 1 кастрычніка аргкамітэт праводзіць тэхнічную апрацоўку конкурсных матэрыялаў, па яе выніках фарміруюцца спіскі ўдзельнікаў, якія будуць дапушчаны да разгляду журы конкурса.

Падвядзенне вынікаў Анлайн-конкуса адбудзецца 1 кастрычніка 2023г., а ўзнагароджванне пераможцаў і ўдзельнікаў — на Тыдні бацькоўскай любові – 15-17 кастрычніка 2023 года.

Падрабязная інфармацыя і палажэнне тут.

Служба інфармацыі «А»

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry
4