Дыялогавая пляцоўка «Vакол уступнай кампаніі» па абмеркаванні асаблівасцей выніковай атэстацыі і ўступнай кампаніі бягучага года была арганізавана для навучэнцаў 10—11 класаў у Лошніцкай гімназіі Барысаўскага раёна.

З усімі навінамі, якія чакаюць сёлетніх выпускнікоў, вучняў азнаёміла начальнік аддзела дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі ўпраўлення па адукацыі Барысаўскага райвыканкама Святлана Сняжко.

— Дзяцей хвалявалі пытанні мэтавага прыёму ва УВА краіны, асаблівасці залічэння выпускнікоў груп прафесійнага кірунку, спецыфіка вуснай формы правядзення ўступнага іспыту і інш., — пракаменціравала сустрэчу з навучэнцамі спецыяліст.

Служба інфармацыі «А»

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry
2