13 студзеняпа старым календары адзначаўся Новы год. А ў народным календары беларусаў з 13 на 14 студзеня святкавалi другую — тлустую, багатую, мясную, шчодрую — куццю. У кожнай хаце iмкнулiся змадэлiраваць дабрабыт сям’i на ўвесь будучы год у адпаведнасцi з iснуючым павер’ем: як сустрэнеш новы год, такiм ён i будзе.

Настаўнікі і вучні  ДУА «Маісееўшчынская сярэдняя школа Барысаўскага раёна» вырашылі прадоўжыць традыцыю сваіх продкаў.

 Удзень настаўнік гісторыі В.П. Чычына разам з вучнямі прадстаілі навучэнцам установы адукацыі пастаноўку святкавання народнага абраду.

Гаспадар з гаспадыняю накрывалі на стол, разам з дзецьмі варажылі на дабрабыт у новым годзе.

А якія ж каляды без калядоўшчыкаў! Яны спявалі калядныя песні, прымаўкі, заклічкі, праслаўляючы свята Каляды.

Добры настрой, узнёслыя эмоцыі гледачоў і выканаўцаў сведчыў пра тое, што свята ўдалося!

А ўвечары вучні накіраваліся віншаваць са святам мясцовых жыхароў. Прыемна адзначыць, што тыя падтрымалі калядоўшчыкаў: разам спявалі, удзельнічалі ў варажбе, нават падыгрывалі на музычных інструментах.

Захоўваючы народныя традыцыі, у кожнай хаце калядоўшчыкаў адарвалі рознымі прысмакамі: каўбасамі, салам, цукеркамі і г.д. А гэта значыць, што год для гаспадароў будзе шчодрым і багатым!

Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці В.А. ГУСАЧОНАК

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry