Да вечара 6 студзеня людзі прытрымліваліся паста і садзіліся за стол толькі пасля з’яўлення на небе першай зоркі. Само застолле называлася поснай куццёй. А вось вечар напярэдадні старога Новага года, 13 студзеня, — так званы Шчадрэц, бо адрозніваўся багатым выбарам страў. Ды і весялосці было шмат.

Бадай, з кожнай хаты можна было пачуць: «Шчадрую, шчадрую, кілбасу чую!». Гэта спявалі калядоўшчыкі. Яны не скупіліся на добрыя пажаданні гаспадарам. А тыя — на падарункі і пачастункі ў адказ.

Прапануем акунуцца ў аўтэнтычную атмасферу і паслухаць, як дзіўна гучыць наша родная беларуская мова ў песні, якую выконвае народны ансамбль народнай песні “Асалода” Печынскага ГДК.
#нашароднае_адзінства
Святлана ЧЭКАЛАВА, фота і відэа аўтара
672