Майстар-класы па вырабу падарункаў для мам — святочных паштовак і медальёнаў з гліны ў выглядзе сэрца — правяла напярэдадні Дня маці дырэктар Цэнтра традыцыйнай культуры Алена Янкоўская. Праз творчую працу дзеці разам з ёю жадалі сваім матулям моцнага здароўя, мора любові, пяшчоты, цеплыні і ласкі.

Старт цыклу выязных майстар-класаў у межах падрыхтоўкі да Дня маці быў дадзены ў Старабарысаўскiм сельскiм Доме культуры. Дзеткам майстар прапанавала зрабiць сваiмi рукамi святочныя паштоўкі з каляровых паперы і кардону з сюрпрызам-віншаваннем унутры. Дзве гадзiны прайшлi з захапленнем i ў руплівай працы.

Нягледзячы на тое, што ўсім быў дадзены аднолькавы шаблон, у кожнага атрымалася свая унікальная, вельмі прыгожая работа.

— Актуальнасць такiх мерапрыемстваў не толькi ў тым, каб выклікаць у дзяцей інтарэс да народнай творчасці. Галоўнае — вучыць iх заўсёды з павагай адносiцца да сваёй сям’і, да маці, дружыць, — распавядае метадыст ЦТК А. Целяшэўская.

— У майстар-класе, якi наша дырэктар правяла 11 кастрычніка на базе ДУК РЦНТ у будынку кiнатэатра «Пабеда», ўдзельнiчалi вучні 4-6 класаў.

Але быў сярод дзяцей і шасцігадовы хлапчук — прыйшоў са сваёй старэйшай сястрой і таксама захацеў зрабіць медальён. Некалькі хвілін увагi Алены Вячаслаўны — і вось хлапчук ужо авалодаў скалкай i губкай, выкарыстаў на кавалачцы гліны карункі, каб зрабіць прыгожы адбітак; наляпіў ружаў, упрыгожыўшы тым самым простую загатоўку, і — мiлы выраб гатовы.

Маленькi цуд таленавiтага настаўнiка!

Дарэчы з захапленнем працавалі ўсе падлеткі. І падрыхтаваныя iх рукамі медальёны пасля абпалу і расфарбоўкі стануць добрым падарункам матулям да свята.

— Дзень маці — яшчэ адна добрая магчымасць нагадаць нашым матулям пра нашую бясконцую любоў і павагу да іх і падзякаваць ім за ўсё, што яны рабiлi i робяць дзеля нас. Кожная мацi вартая ўвагі, — упэўнена Алена Янкоўская. — Абавязкова павіншуйце яе і скажыце як мага больш цёплых словаў.

Святлана ЧЭКАЛАВА, фотаздымкi прадстаўлены ЦТК

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry