У Маісееўшчынскім вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна адзначалі Свята ўраджаю. Свята, прысвечанае ўрадлівасці і сямейнай дабранадзейнасці па народным календары.

Да гэтага часу завяршаюцца палявыя работы: жатва хлеба, уборка агародніны. Закладзеная аснова дабрабыту сям’і на будучы год. Праходзілі гады, усё мянялася, мяняліся ўмовы працы і народныя веравызнанні, на змену цяжкай ручной працы прыйшла механізацыя, але свята не страціла свайго значэння і ў нашы дні.

Зараз свята «Багач» ператварылася ў фестывалі і ярмаркі, дзесьці захоўваюцца або аднаўляюцца старыя народныя традыцыі, але ў любым выпадку – гэта свята падзякі Зямлі, прыродзе і працаўнікам, якія не пакладаючы рук працавалі з ранняй вясны да позняй восені, каб наш народ жыў сытна цэлы год.

Усе навучэнцы ўстановы адукацыі прынялі актыўны ўдзел у гэтым мерапрыемстве. Дзеці разам са сваімі класнымі кіраўнікамі і бацькамі прыгатавалі разнастайныя падзелкі і стравы з сабранай садавіны і агародніны – усё, чым багаты восенню стол.

Таксама ўдзельнікі свята праявілі сябе сапраўднымі артыстамі. Нават дырэктар установы адукацыі прыйшла паглядзець на гэта цуда.

Вяселле, смех і апладысменты сведчылі пра тое, што Свята ўраджаю ўдалося! Дзякуй бацькам і вучням за актыўнасць і цікавасць да народных традыцый.

Вікторыя ГУСАЧОНАК, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry