У ТЦСАН Барысаўскага раёна адбылася ўтульная сустрэча. Літаратуразнаўца Юлія Паўлава, настаўнік ДУА “Гімназія №1 г. Барысава” пазнаемілася з ўдзельнікамі “Літаратурнай гасцёўні”, якія маюць парушэнні слыху. А перакладчык цэнтра, Аксана Пятрова, забяспечыла легкасць зносін і жывую гутарку.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры падзялілася асабістай любоўю да роднай мовы, павагай да яе багацця, захапленнем яе мілагучнасцю. Госці з задавальненнем прынялі ўдзел у слоўнікавай віктарыне. Даведаліся пра забытыя цікавыя беларускія назвы навакольных рэчаў, прылад. Узгадалі старонкі гісторыі роднай краіны, знакамітых дзеячаў культуры і асветы, унікальнасць прыроды і традыцый свайго краю. Па заканчэнні сустрэчы згодны былі ўсе, што беларускай мовай нельга не захапляцца. Цеплая атмасфера заахвоцтіла усіх удзельнікаў на прыемныя сюрпрызы. Кожны атрымаў падарунак. Ад літаратуразнаўцы на памяць у цэнтры таксама засталася кніга “Азбукоўнік” для прыхільнікаў беларускай мовы.
Даведачна: на сённяшні час ў Беларусі паняцце “беларуская жэставая мова” замацавана Законам «Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі», які быў падпісаны Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнка і прыняты парламентам у чэрвені бягучага года. Са слоў кіраўніка Мінпрацы Ірыны Касцевіч, адметнасць беларускай жэставай мовы – гэта яе самабытнасць, паходжанне пад уплывам тэрытарыяльнай прыналежнасці і унікальнай нацыянальнай культуры. Міністр адзначыла, што прызнанне на дзяржаўным узроўні наяўнасці моўнай сацыяльнай культуры людзей з парушэннем слыху адлюстроўвае іх нацыянальную прыналежнасць.
Паводле матэрыялаў сайта Барысаўскага райвыканкама