Што робіць чалавека шчаслівым? У першую чаргу – здароўе.  Па дадзенных навукоўцаў не менш за 50% здароўя залежыць ад ладу жыцця. Педагогі ДУДА “Барысаўскі цэнтр экалогіі і турызму” імкнуцца зрабіць здаровымі і шчаслівымі навучэнцаў Барысаўскага раёна. У гэтым ім дапамагае спартыўны турызм, краязнаўства і спартыўнае арыентаванне.

4 верасня 2021 года адбылося адкрыццё раённага Тыдня дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў ДУА “Сярэдняя школа № 17 г. Барысава”.

Добры пачатак – палова справы: у Барысаўскім раёне пачаўся Тыдзень дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі

Дзеці ад 3 да 7 класа пазнаёміліся з дзейнасцю аддзялення турызму ДУДА “Барысаўскі цэнтр экалогіі і турызму”. Удзельнікі прайшлі дыстанцыю па тэхніцы пешаходнага турызму, якая ўключала паралельныя парэнчы, “умоўнае” бервяно і маятнік.

Добры пачатак – палова справы: у Барысаўскім раёне пачаўся Тыдзень дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі

На спаборніцтвах па спартыўнаму арыентаванню шукалі кантрольныя пункты і адзначалі іх у картцы. Першымі аказаліся самыя спартыўныя навучэнцы.

На турыстычнай эстафеце схадзілі ў імправізаваны паход: збіралі заплечнік, праходзілі балота, здабывалі ежу, пераносілі “хворага”, пераплывалі раку.

Добры пачатак – палова справы: у Барысаўскім раёне пачаўся Тыдзень дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі
Добры пачатак – палова справы: у Барысаўскім раёне пачаўся Тыдзень дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі
Добры пачатак – палова справы: у Барысаўскім раёне пачаўся Тыдзень дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі

Фотазона нікога не пакінула раўнадушным. Дзеці маглі адчуць сябе сапраўднымі турыстамі, залезці ў спальны мяшок, пагуляць у палатцы або як лепшыя спартсмены з медалямі і кубкамі ўзняцца на п’едэстал. Цэнтр экалогіі і турызму збіраецца падарожнічаць з прэзентацыяй па школах Барысаўскага раёна цэлы тыдзень, а 10 верасня чакае ўсіх да сябе ў госці.

image_pdfimage_print
Like
Like Love Haha Wow Sad Angry