У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь» Дзень беларускага пісьменства штогод адзначаецца ў нашай краіне ў першую нядзелю верасня.
Традыцыйна свята праводзіцца ў гарадах – цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання, месцах з багатай гістарычнай спадчынай, з якімі непарыўна звязаны жыццё і дзейнасць славутых дзеячаў Беларусі розных часоў.
Дзень беларускага пісьменства праходзіў у гарадах:
1994 – Полацк
1995 – Тураў
1996 – Навагрудак
1997 – Нясвіж
1998 – Орша
1999 – Пінск
2000 – Заслаўе
2001 – Мсціслаў
2002 – Мір
2003 – Полацк
2004 – Тураў
2005 – Камянец
2006 – Паставы
2007 – Шклоў
2008 – Барысаў
2009 – Смаргонь
2010 – Хойнікі
2011 – Ганцавічы
2012 – Глыбокае
2013 – Быхаў
2014 – Заслаўе
2015 – Шчучын
2016 – Рагачоў
2017 – Полацк
2018 – Іванава
2019 – Слонім
2020 – Бялынічы

4 і 5 верасня ў г. Капыль Мінскай вобласці адбудзецца XХVIII Дзень беларускага пісьменства пад слоганам «Слова нас аб’ядноўвае».
Адной з важных частак Дня пісьменства па традыцыі стане правядзенне міжнароднага круглага стала з удзелам пісьменнікаў, філосафаў, грамадскіх і культурных дзеячаў блізкага і далёкага замежжа. Мерапрыемства пройдзе 4 верасня ў 12.00 у г. Капыль у фарматах афлайн і анлайн.
Акрамя таго, 4 верасня адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя «Капыльскія чытанні», а таксама творчы вечар для ўдзельнікаў і гасцей свята ад Саюза пісьменнікаў Беларусі.
5 верасня — асноўны дзень свята.
Ключавыя мерапрыемствы:
– урачыстая цырымонія адкрыцця Дня беларускага пісьменства;
– перадача эстафеты гораду Добрушу (Гомельская вобласць) — сталіцы Дня беларускага пісьменства ў 2022 годзе;
– цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі;
– цырымонія гашэння канверта з арыгінальнай маркай, прысвечанай XXVIII Дню беларускага пісьменства;
– адкрыццё помніка Цішку Гартнаму (Жылуновічу Дзмітрыю Фёдаравічу) — ураджэнцу г.Капыль, беларускаму пісьменніку, драматургу, літаратурнаму крытыку, перакладчыку, дзяржаўнаму і грамадскаму дзеячу, Акадэміку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
адкрыццё скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай сталіцам Дня беларускага пісьменства;
– адкрыццё алеі пісьменнікаў Капыльскага раёна з QR-кодамі – наватарскі праект Саюза мастакоў;
– ўрачыстая цырымонія закрыцця Дня беларускага пісьменства.
На працягу двух дзён традыцыйна будзе працаваць фестываль кнігі і прэсы.
У рамках фестывалю жыхары і госці горада змогуць наведаць павільёны:
«Памяць», дзе будуць прадстаўлены кнігі па гісторыі Беларусі, пройдуць сустрэчы з аўтарамі і навукоўцамі, прэзентацыя праекта «Партызаны Беларусі» выдавецкага дома «Беларусь сегодня»;
«Традыцыі і сучаснасць» – можна будзе азнаёміцца з выставай кніг, якія распавядаюць пра традыцыі і звычаі Беларусі. Будзе арганізаваны паказ абраду «Цары», уключанага у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, а таксама прадастаўлена магчымасць для моладзі прыняць удзел у аўтэнтычным вясельным абрадзе;
«Разам з кнігай мы расцём» – літаратура для дзяцей і падлеткаў, пройдуць сустрэчы з аўтарамі, майстар-класы, віктарыны, гульні і многае іншае;
«Слова пісьменніка» – сустрэчы з сучаснымі беларускімі аўтарамі, аўтограф-сесіі;
«Адзінства» – павільён, прысвечаны Году народнага адзінства.
Акрамя таго, будуць працаваць гандлёвы павільён ААТ «Белкніга», экспазіцыі рэспубліканскіх СМІ і СМІ Мінскай вобласці, «Паштовы павільён» РУП «Белпошта», тэматычныя літаратурныя і спартыўныя пляцоўкі.