Шматдзетныя сем’і, залатых юбіляраў, лепшых працаўнікоў і актывістаў ушанавалі ў суботу, 17 ліпеня, у Зачысце. Тут перад пачаткам уборачнай кампаніі адбылося традыцыйнае свята вескі.

Нягледзячы на спякотнае надвор’е, у парку аграгарадка было шматлюдна. Тут, як кажуць, сабраліся і стары, і малы, каб разам добра правесці час і прывітаць сваіх аднавяскоўцаў.

А яшчэ многія хацелі паспытаць удачу, бо, як заўседы, на свяце арганізоўвалася бяспройгрышная латарэя, галоўным прызам якой быў бычок. Таму ля месца, дзе распаўсюджваліся білеты сабралася невялікая чарга.

Асабліва ж радаваліся маленькія жыхары вескі, бо іх чакалі тут разнастайныя атракцыены, салодкая вата і папкорн.

Дзетвара з задавальненнем кацілася ўніз з надзіманай горкі, скакала на батуце і ўмела кіравала электрамабілем, хоць і маленькім.

Нездалек ад імправізаванай сцэны была разгорнута выстава «Сваімі рукамі», на якой мясцовыя майстрыні прадставілі свае вышываныя кашулі, бялізну і карціны.

Каля яе размясцілася фотазона, выкананая ў народным стылі. Так што кожны жадаючы меў магчымасць зрабіць сэлфі альбо звычайны здымак на яе фоне.

Галоўнае дзейства, зразумела, разгарнулася на сцэне. Тут гучалі віншаванні ад шматлікіх гасцей, уручаліся падарункі, і выступалі самадзейныя артысты. Першай звярнулася да прысутных старшыня Прыгараднага сельвыканкама Таццяна Слайкоўская.

— Зачысцю ідзе чацвертае стагоддзе, — зазначыла яна. — Яно мела розныя статусы: ад вескі да павета, цяпер стала аграгарадком. Тут жывуць працавітыя і таленавітыя людзі, усім сэрцам адданыя роднай зямлі. Як нашы дзяды і прашчуры сабіраліся перад пачаткам жніва разам, так і мы сення прыйшлі сюды, каб зарадзіцца добрай энергіяй і жыццевай сілай напярэдадні гэтай важнай кампаніі.

Ад імя раеннага Савета дэпутатаў жыхароў населенага пункта прывітала намеснік яго старшыні Вольга Капыток. Яна выказала падзяку вяскоўцам за выдатную працу, любоў да малой Радзімы, добрыя адносіны і дапамогу сталым людзям.

А затым пачалося шанаванне лепшых жыхароў Зачысця. Першай прымала віншаванні шмадзетная сям’я Янкоўскіх. Маленькая Мілана не пабаялася пайсці на рукі да старшыні раеннай арганізацыі ГА «Белая Русь» Уладзіміра Васільева, які ўручаў падарунак.

Шмат цеплых слоў прагучала ў адрас Галіны Іванаўны Ермаковіч, якая доўгі час узначальвала мясцовую ветэранскую арганізацыю і дапамагала аднавяскоўцам у разнастайных жыццевых сітуацыях. Адзін з іх на свяце нават прысвяціў ей песню.

Памятныя падарункі ўручаны таксама старэйшым і самым маленькім жыхарам аграгарадка, якія нарадзіліся селета і напрыканцы мінулага года. У населеным пункце шмат дзяцей, так што ў яго есть будучае.

Словы ўдзячнасці за шматгадовую бездакорную працу атрымалі педагогі мясцовай установы адукацыі і сацыяльныя работнікі. Шануюць тут і сваіх медыкаў.

Больш за сорак год аддала ахове здароўя Тамара Апет (на здымку). Ехала яна ў Зачысце на пару месяцаў, а засталася на ўсе жыцце.

— Тут я сустрэла свайго мужа, — расказвае Тамара Іванаўна. — Літаральна на трэці дзень знаемсва ен прапанаваў выйсці за яго. Праз месяц згулялі вяселле. Пабудавалі дом, выхавалі дзяцей. Зачысце стала для мяне па-сапраўднаму родным. На маіх вачах выраслі тры пакаленні яго жыхароў.

Сярод ўзнагароджаных на свяце былі таксама работнікі мясцовых лясгаса і гаспадаркі, ветэран вайны ў Афганістане, лепшыя малаказборшчыкі і малаказдатчыкі.

Не засталіся без ўвагі і былыя работнікі сельвыканкама, найбольш актыўныя вяскоўцы і людзі, якія дапамагалі ў арганізацыі свята. Кожнаму выказана падзяка і ўручаны падарунак.

— Няма лепшай жызні, чым у Зачысці, — заўважае карэнная жыхарка вескі Раіса Мікуліч. — Мне хутка 84 гады споўніцца. Я тут нарадзілася, муж таксама адсюль. Працавала больш за 20 год у сельвыканкаме бухгалтарам. Дзеці таксама засталіся ў роднай весцы. Для мяне яна самая лепшая і любімая.

Есць у Зачысце і свае залатыя юбіляры. Гэта сем’і Ларыенавых, Казлоўскіх і Кучынскіх. Паўстагоддзя пражыць разам, не поле перайсці. Яны ведаюць сакрэт сямейнага шчасця і шчыра дзеляцца ім з аднавяскоўцамі. Ад імя апошніх Мікалай Кучынскі падзякаваў усім арганізатарам за сапраўднае свята і цудоўны настрой.

А яго ў перапынках паміж узнагароджаннямі дапамагалі ствараць ансамблі «Медуніца», «Беларусачка», Алег Дабравольскі, Тамара Марцінчык і Насця Лалаева.

Іх выступленні не пакінулі нікога абыякавым. Гледачы не толькі сустракалі іх апладысментамі, але і пускаліся ў скокі пад завадныя мелодыі.

Танцавалі ўсе: і дарослыя, і дзеці. Не засталася ў баку і старшыня сельвыканкама. Разам з намеснікам дырэктара Барысаўскага лясгаса Пятром Кудраўцом Таццяна Слайкоўская выйшла на танцавальную пляцоўку.

У фінале ж свята прайшоў розыгрыш латарэі. Ніхто ў ей не застаўся з пустымі рукамі. Каму дастаўся блакнот, а каму — рулон сена.

Галоўны ж прыз — цяля выйграла Тамара Марцінчык з Лошніцы, якая, дарэчы, спявала на свяце. Яна жыве ў кватэры, але ўпэнена, што знойдзе, як распарадзіцца выйгрышам.

Наперадзе ў вяскоўцаў напружаная пара. Добры настрой і зарад бадзерасці, атрыманыя на свяце, прыдадуць ім сіл і надоўга застануцца ў памяці.

                                                    Інга РАМАНОЎСКАЯ, фота аўтара

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry
2