Выхаванцы 14 аздараўленчых лагераў школ Барысаўшчыны працягваюць актыўна ўдзельнічаць у акцыі «Сімвалы нашай краіны».

Дзеці разам з настаўнікамі ладзяць флэшмобы, крэатыўна фатаграфуюцца ў адзенні нацыянальных колераў, наносяць патрыятычны аквагрым.

Школьнікі чытаюць вершы на роднай мове, наведваюць экскурсіі па знаёмых мясцінах. А яшчэ ўдзельнічаюць у інтэлектуальных гульнях, квізах, брэйн-рынгах на тэмы ведання дзяржсімвалаў, асноўных гістарычных падзей у жыцці краіны.

Некаторыя дзеці ўвасабляюць  ідэі на тэму «Пазнай Беларусь», «Я гэты край Радзімаю заву» крэйдай на асфальце, фарбамі і алоўкамі —на паперы.

 Палюбуйцеся, як прыгожа!

Нагадваем, што далучыцца да акцыі можа кожны жадаючы. Для гэтага неабходна сфатаграфавацца на фоне дзяржаўнага сцяга, або з паветранымі шарамі зялёнага і чырвонага колераў, або адлюстраваць дзяржаўную сімволіку на малюнку. Можна зрабіць арыгінальны выраб. Варыянтаў шмат, усё залежыць ад вашай фантазіі.

Свае фотаздымкі дасылайце на адрас рэдакцыі!

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry