Вось і стартаваў доўгачаканы праект «Чытай — Валяй» у дзіцячым аддзеле Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х.Каладзеева пры падтрымцы студыі войлакаваляння «Час цяпла».

Стартаваў праект «Чытай - Валяй» у цэнтральнай раённай бібліятэцы

Асноўная мэта праекта — адраджэнне традыцый сямейнага чытання і сумеснай творчасці, далучэнне бацькоў і дзяцей да сістэматычнага чытання, наведвання бібліятэкі і фарміраванне эстэтычнага густу, крэатыўнасці ў дзяцей на аснове традыцыйных і сучасных відаў работы з войлакам. Хваляваліся ўсе: і бібліятэкары, і госці, запрошаныя на сустрэчу. Яно і зразумела — ніколі не трымаўшы ў руках іголку для валяння, як можна адразу нешта зваляць? Аказваецца, можна, ды яшчэ як!

Стартаваў праект «Чытай - Валяй» у цэнтральнай раённай бібліятэцы

Першая частка сустрэчы была прысвечана пісьменніку Алесю Карлюкевічу і герою яго кнігі “Прыгоды Шубуршуна”. Бібліятэкар  Ганна  Маскалёва падрыхтавала цудоўную, яркую відэапрэзентацыю аб прыгодах Шубуршуна, паведала слухачам аб характары і паводзінах гэтай незвычайнай істоты, а потым пачалося цудадзейства: стварэнне  з войлаку гэтага самага Шубуршуна! І на вачах у матуль і бібліятэкараў, з-пад рук дзяцей пачалі з’яўляцца тулава, потым вочкі, шчокі, нос, рот, лапы літаратурнага героя. Дзеці самі былі ў вялікім захапленні ад сваіх здольнасцей, яны з цікавасцю паглядалі на суседа: а які ў таго атрымаўся Шубуршун? Але ж праект скіраваны на стварэнне атмасферы захопленасці  і станоўчага прыняцця вынікаў, таму кожная выкананая работа была ўдастоена ўвагі!

Стартаваў праект «Чытай - Валяй» у цэнтральнай раённай бібліятэцы
Стартаваў праект «Чытай - Валяй» у цэнтральнай раённай бібліятэцы

Непрыкметна праляцелі амаль дзве гадзіны сустрэчы, задаволеныя ўдзельнікі  не спяшаліся развітацца, і многія задавалі пытанне: «А калі будзе наступная сустрэча?». Зваротная сувязь ад бацькоў  не заставіла сябе доўга чакаць: гэта былі словы падзякі і жаданне новых сустрэч! А яны абавязкова будуць, бо раскрыццё літаратурнай спадчыны беларускіх аўтараў, якія пішуць для дзяцей, і фарміраванне ўстойлівага інтарэса да чытання кніг беларускіх аўтараў – адно з галоўных накірункаў дзейнасці бібліятэкі, а стварэнне лялек  па кнігах – захапляльна і крэатыўна!

image_pdfimage_print
Like
Like Love Haha Wow Sad Angry