Вершы гучаць сёння ў доме-сядзібе І.Х. Каладзеева. Тут праходзіць літаратурна-мастацкая вечарына ”Чатыры агеньчыкі“ з удзелам творчай пляцоўкі “Паэтычная Сябрына” Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і літаратурнага аб’яднання “Актава” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна.

Гаспадыня дома-сядзібы Наталля Касперская вітала ўдзельнікаў сустрэчы. Пасля пазнаёміла ўсіх з пляцоўкай, абранай для правядзення мерапрыемства.

Калі агеньчыкі запальваюць, значыць, гэта каму-небудзь патрэбна, — звярнулася да прысутных адна з вядучых сустрэчы Марына Лайкова. Думку падтрымала яе сувядучая, дзіцячая пісьменніца Таццяна Калейнік.

У кожным з нас ёсць часцінка агеньчыка, які распальвае вялікае полымя творчасці, — працягнула старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Быкава.

Арганізатары абралі арыгінальную форму правядзення мерапрыемства – гулялі ў фанты.

Маладое пакаленне паэтаў-аматараў змянялі аўтары-прафесіяналы. Кожны дзяліўся сваёй творчасцю. Следам за паэзіяй гучала яе вечная спадарожніца – музыка.
Да прысутных па чарзе выходзілі госці Святлана Быкава, піяністка Марыя Стадній, бард Алена Маслоўская, малады паэт з Валожына Аляксей Герман і іншыя.

Вядучыя сустрэчы, пісьменніца Марыя Калейнік і паэтка, празаік, бард і кіраўнік літаратурнага аб’яднання “Актава” Марына Лайкова, і ўдзельнікі літаб’яднання таксама дарылі гасцям сваю творчасць. Карціны прадставіў чалец Міжнароднай гільдыі жывапісцаў, мастак Віктар Данілаў.

Падчас сустрэчы шмат было прыемных слоў, падарункаў і апладысментаў. Дух адзінства, цёплая і ўтульная атмасфера не адпускалі да самага заканчэння вечарыны. І так не хацелася, каб яна заканчвалася.

Таццяна САКОВІЧ, фота аўтара

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry
3