З 8 красавіка па 23 мая на базе мастацкай галерэі «З’ява» Борысаўскай цэнтральная раеннай бібліятэкі імя Івана Каладзеева будзе прахадзіць выстава акварэльных твораў Уладзіміра Рынкевіча «Аб зямным і нябесным».

Адкрыццё выставы 8 красавiка у 17 гадзiн.

Час працы: 10.00 — 19.00.

АБ ЗЯМНЫМ І НЯБЕСНЫМ

Выстаўка акварэльных твораў Уладзіміра РЫНКЕВІЧА

Духоўнае і мірское – два полюсы часавага і прасторавага жыцця чалавека. Вопыт зямнога існавання дазваляе кожнай асобе адчуць сябе цэнтрам бязмежнага космасу і імгненнем заўчаснай вечнасці. У плыні жыцця: звычайных мірскіх спраў і імкненняў да вобразнага пераасэнсавання рэчаіснасці, мастак набліжаецца да пастіжэння глыбіннай сутнасці быцця. Праз рэальные і іншасказальныя адлюстраванні сасобных эпізодаў жыцця, матываў прыроды, роздумаў над гістарычнымі падзеямі і імпульсіўныя рэфлексіі падсвядомасці мастак не толькі раскрывае свой асабісты свет пачуццяў і думак, але і азначае агульна-сацыяльныя пазіцыі грамадства свайго часу. Абуджаючы маральныя і эстэтычныя пазіцыі сучаснікаў, мастак шукае сярод гледачоў сваіх аднадумцаў і апанентаў. Менавата ў гэтым адкрытым дыялогу аб зямным і нябесным грунтуецца канцэптуальны стрыжань прапанаванай выставы.

Звычайна, маладыя мастакі цешуцца адлюстраваннем прыгажосці аб’ектыўнай рэчаінасці. У сталым узросце ўвагу творцаў прыцягваюць аб’екты і падзеі жыцця больш значныя, сімвалічныя, знакавыя. Мабыть таму з гадамі вобразнае переасэнсаванне і выяўленне ўзаемасувязі мірскога і духоўнага аспектаў існавання набываюць прыярытэтнае значэнне. Так сфарміраваліся серыі акварэльных аркушаў: “Маўчане ля абразоў”, “Афон”, “Валаам”, “Луг духоўны” і інш. Сёння гэтая тэматычная сфера актыўна папаўняюцца новымі работамі. Пачатак твораў часцей за ўсё зыходзіць з эцюдных фіксацый уражанняў ад творчых вандровак па нашаму краю і замежжу, наведвання праваслаўных святынь і манастыроў, а таксама чытання старажытных святых пісанняў. Асобныя творы азначанай тэматыкі захоўваюцца ў музейных фондах нашай краіны і замежжа (Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва Беларусі, Музея рускага жывапісу ў Нью-Йёрку і інш.). Шэраг акварэльных карцін, якія прадстаўленыя у экспазіцыі, перададзены аўтарам ў дар Барысаўскай Епархіі Беларускай праваслаўнай царквы, некаторыя мастацкіх аркушаў знайшлі свой пастаянны прытулак у прыватных калекцыях.

image_pdfimage_print
Like
Like Love Haha Wow Sad Angry