24 лютага ў ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Барысава” ў рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры прайшла гульня “Свята роднай мовы” для вучняў 6 “Б” класа. 

Удзельнікі гульні-спаборніцтва падбіралі азначэнні, з дапамогай якіх характарызавалі нашу родную мову, збіралі са слоў выказванні славутых беларусаў, адказвалі на пытанні віктарыны, выбіралі  неабходныя словы, якімі вітаюцца, развітваюцца. Таксама шасцікласнікі падбіралі адпаведнікі да рускіх слоў, чыталі вершы беларускіх паэтаў,  віншавалі родную мову прыгожымі словамі-пажаданнямі, складалі сінквейн на тэму “Мова”. Вучні праявілі свае веды, кемлівасць, знаходлівасць. Гульня атрымалася вельмі цікавай.

Такія мерапрыемствы развіваюць пазнаваўчы інтарэс да гісторыі і культуры беларускага народа, выхоўваюць павагу да роднай мовы, падтрымліваюць цікавасць да яе вывучэння.

В.В. Паўлавец, настаўнік беларускай мовы і літаратуры

image_pdfimage_print
Like
Like Love Haha Wow Sad Angry