Квэст-гульні, відэачэлендж, постары з малюнкамі, святочны банар… –  так у гімназіі № 1 з 15 па 19 лютага адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы. Дэвізам святочных мерапрыемстваў сталі словы: “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”, а літара “Ў” – сімвалам свята.

Рыхтаваліся да свята не толькі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, але і настаўнікі іншых прадметаў, якія правялі відэачэлендж “З любоўю пра мову”. Першай павіншавала ўсіх дырэктар гімназіі, перадаўшы настаўніку гісторыі штучны букет васількоў. Працягнулі чэлендж настаўнікі англійскай мовы, рускай мовы, фізікі, хіміі, інфарматыкі, фізічнай культуры і здароўя, намеснікі дырэктара па вучэбнай рабоце. Настаўнікі расказвалі пра гісторыю свята роднай мовы, пра станаўленне беларускай мовы, яе асаблівасці, чыталі вершы на беларускай мове.

У панядзелак у фае 2 паверха разгарнулася тэматычная пляцоўка “Беларуская – самая мая!”. На постарах з цікавымі малюнкамі вучням было прадстаўлена, як па беларуску правільна агучыць адрас электроннай пошты, патлумачана значэнне слоў “гатоўка”, “жмінда”, “пакрыёма”, “казурка”, “прышчэпка”, “спакваля”, “звада”, “барукаццца”, “арэлі”, “альтанка” і інш. Каля святочнага банара сабралася чарга, как зрабіць фота на памяць.

Члены клуба “Спадчына” ў сераду запрасілі вучняў гімназіі ў актавую залу на літаратурна-музычную кампазіцыю “Родная мова — цудоўная мова”.

У Міжнародны дзень роднай мовы ўсе мовы прызнаюцца роўнымі. 2021 год у Беларусі пройдзе пад знакам народнага адзінства. Візітнай карткай нашай краіны з’яўляецца тое, што побач мірна жывуць людзі розных нацыянальнасцей, рэлігій і культур. У гімназіі №1 таксама вучацца прадстаўнікі розных нацыянальнасцей, таму святкаванне працягнулася ў чацвер акцыяй “Разнамоўны калейдаскоп”. З вуснаў гімназістаў у гэты дзень гучалі віншаванні на армянскай, яўрэйскай, украінскай, польскай мовах.

А для аматараў беларускай мовы ў гэты дзень быў арганізаваны рэспубліканскі конкурс па беларускай мове “Буслік”.

Самай масавай і захапляльнай атрымалася квэст-гульня “Цікавосткі роднай мовы”, якая прайшла на перапынках між урокамі ў пятніцу. Завяршыліся святочныя мерапрыемствы музычнымі перапынкамі.

І не дзіўна, што ў бібліятэцы гімназіі ў гэты тыдзень асаблівай папулярнасцю карысталіся беларускамоўныя выданні.

Дзень роднай мовы ў гімназіі адзначылі святочна і незабыўна!

Юлія Пятакова,
намеснік дырэктара по вучэбнай рабоце ДУА “Гімназія №1 г.Барысава”

image_pdfimage_print
Like
Like Love Haha Wow Sad Angry
1