Да Міжнароднага дня роднай мовы, які афіцыйна “рэзервуе” сабе аднолькавую дату кожны год – 21 лютага, дададзім трохі лічбаў. Ад самаго Белстата, таму пад грыфам “усё дакладна і праверана”. Інфармацыю аб перапісе насельніцтва 2019 года яшчэ не паспелі разабраць і распаўсюдзіць шырока, бо вынікі толькі нядаўна з’явіліся. Зараз высвятлім, колькі беларусаў гавораць на роднай мове, і прааналізуем, наколькі змянілася іх колькасць у параўнанні з іншымі перыядамі.

У 2019 годзе 61, 2 % беларусаў лічылі сваёй роднай мовай – беларускую, а вось на пытанне “На якой мове вы размаўляеце дома?” адказалі пра беларускую толькі 28 %.

Самыя шыкоўныя цыфры, якія тычыліся мовы, былі ў перапісе насельніцтва 1999 года: тады 85, 6 % беларусаў адказалі, што лічаць беларускую сваёй роднай мовай, і ажно 41, 3 % размаўлялі на ёй і дома. Таксама цікава, што беларускай мовай карыстаюцца ў рэспубліцы і іншыя нацыянальнасці. Вось, напрыклад, лічбы перапісу 2019 года сцвярджаюць, што дома на беларускай мове размаўляе 46 % палякаў, 6 % украінцаў, 2 % рускіх і 2 % габрэяў.

фото Dmitriy Berdasov

image_pdfimage_print
Like
Like Love Haha Wow Sad Angry