З 15 па 20 лютага 2021 года ў рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 23 г. Барысава» будзе арганізаваны III адкрыты раённы паэтычны конкурс чытальнікаў на беларускай мове сярод навучэнцаў устаноў адукацыі Барысаўскага раёна «Акрыляе роднае слова».

Удзельнікам конкурсу прапанавана звярнуцца да гумарыстычных твораў беларускіх аўтараў і на іх аснове падрыхтаваць выразнае чытанне аднаго верша ці празаічнага ўрыўка. Выступ можа суправаджацца музычным фонам, мультымедыйнай прэзентацыяй.

У мэтах забеспячэння бяспекі канкурсантаў і выканання метадычных рэкамендацый па папярэджанні і распаўсюджванню Covid-19 конкурс будзе праходзіць у дыстанцыйнай форме. Больш падрабязна з інфармацыяй аб правядзенні конкурсу можна азнаёміцца па спасылцы

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry