У Гомельскім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі падвялі вынікі адкрытага абласнога літаратурнага конкурсу “Сям’я – аснова кахання і шчасця”, прысвечанага 100-годдзю народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна.
На конкурс было даслана звыш 130 эсэ і замалёвак практычна з усіх рэгіёнаў Беларусі. Асабліва актыўнымі былі жыхары Гомельскай вобласці – землякі Івана Шамякіна. Сярод дарослых, якія не з’яўляюцца сябрамі прафесійных літаратурных арганізацый Беларусі, першае месца заняў настаўнік Мётчанскай сярэдняй школы Барысаўскага раёна, кіраўнік школьнага музея “Літаратурны космас Мётчы”, выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат міжнароднага Пушінскага конкурсу Уладзімір Лайкоў.

Фота Таццяны САКОВІЧ
1